Данілаў: Лукашэнка можа прыняць удзел у мірных перамовах паміж Расіяй і Украінай

СНБО
4 хв.

На русском языке: Данилов: Лукашенко может принять участие в мирных переговорах между Россией и Украиной

Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў, разважаючы аб выніках «мяцяжу Прыгожына», дапусціў удзел Лукашэнкі ў будучых мірных перамовах паміж Расіяй і Украінай. Аб гэтым ён напісаў у сябе ў Facebook:

«Сапраўдная група расійскіх будучых перагаворшчыкаў з Украінай ужо ёсць, але пакуль застаецца ў цені, зрэшты, не выключаны ўдзел у гэтым працэсе Лукашэнкі».

Такім чынам, у якасці перагаворшчыка бачыцца чалавек, які дазволіў 24 лютага 2022 года пачацца з тэрыторыі Беларусі расійскаму ўварванню. І на чыіх руках ёсць кроў тысяч забітых мірных украінцаў. Вось ужо сапраўды найлепшай кандыдатуры не прыдумаеш.

Тут будзе дарэчным успомніць выслоўе старажытнарымскага аратара, філосафа і палітыка Марка Тулія Цыцэрона: «Historia magistra vitae (гісторыя – настаўніца жыцця)». Як можна заўважыць, не ўсе ўрокі мінулага (нават недалёкага) былі засвоены.

Папярэдні матэрыял
Лаўроў абверг словы Пуціна аб наяўнасці ядзернай зброі ў Беларусі
Наступны матэрыял
Беларускі Гаюн: З Мачулішчаў у Расею паляцелі пяць Іл-76 ПКС РФ

Iншыя матэрыялы