Данія выдаткуе 700 000 еўра на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі і іх сем’яў

4 хв.

Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Ісландыю, асноўная мэта якога — удзел у 76-й сесіі Паўночнай Рады, паведамляе прэс-служба нацыянальнай лідаркі. Акрамя ўдзелу ў пасяджэннях сесіі, беларуская лідарка сустрэнецца з міністрам замежных справаў Даніі Ларсам Лёке Расмусенам.

Напярэдадні перамоваў з Ціханоўскай паўночныя краіны пацвердзілі падтрымку «Міжнароднага гуманітарнага фонду» дапамогі беларускім палітвязням. У прыватнасці, міністр Расмусен адзначыў: Данія выдаткуе ў 2024 годзе 5 мільёнаў дацкіх кронаў для фонду.

Данія выдаткуе 700 000 еўра на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі і іх сем’яў

Святлана Ціханоўская адзначыла:

«Мы вельмі ўдзячныя Даніі і ўсім паўночным краінам за салідарнасць і падтрымку. Сёння тысячы людзей знаходзяцца за кратамі, тысячы рэпрэсаваных і іх сем’яў патрабуюць дапамогі, рэабілітацыі і лекавання. Вашая салідарнасць дае надзею, энергію, а галоўнае – упэўненасць, што мы не застанемся сам-насам са сваёй бядой. Дзякуй».

Раней Міжнародны гуманітарны фонд падтрымалі Нарвегія і Швецыя. За гэты год удалося сабраць больш за 2 мільёна еўра ў падтрымку фонду.

Папярэдні матэрыял
Расійска-беларускія вучэнні "Захад-2025" плануецца правесці ў Беларусі ў верасні 2025 года?
Наступны матэрыял
«Ноч паэтаў» сёння пройдзе ў 15-і гарадах свету. Прыводзім расклад

Iншыя матэрыялы