У Гомелі адкрылі школьны музей, дзе ўсхваляюць Лукашэнку з міліцыяй і паліваюць брудам удзельнікаў пратэстаў

4 хв.

На русском языке: В Гомеле открыли школьный музей, где восхваляют Лукашенко с милицией и очерняют участников протестов

11 красавіка ў гомельскай школе №32 адкрылі абноўлены музей гісторыі міліцыі, па заявах прапаганды, адзіны ў Беларусі.

Аднак экспазіцыя дадзенага музея мае далёка не толькі адукацыйны характар. Напрыклад, там ёсць цэлы стэнд, прысвечаны падаўленню пратэстаў 2020 года, якія названы «дзяржаўным пераваротам». Фота з пратэстаў там падпісаныя — «Светлыя асобы» пратэстаў», а таксама прысутнічае фатаграфія Лукашэнкі з аўтаматам у руках, якая была зробленая падчас пратэстнага маршу 23 жніўня 2020 года.

Сама цырымонія адкрыцця суправаджалася ўступленнем школьнікаў у шэрагі ваенна-патрыятычнага клуба «Смерч» і ў прынцыпе, рэальныя мэты дадзенага музея, не хаваюць нават самі чыноўнікі. Так начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі гомельскага аблвыканкама Руслан Смірноў на адкрыцці сказаў: «Мы разглядаем музей, як уздзеянне на дзяцей з пункту гледжання прафесійнай арыентацыі».

Па словах экспертам маніторынгавай групы iSANS Belarus, цалкам відавочна, што школьнікам будуць навязваць праўладны погляд на падзеі 2020 года падчас экскурсій па музеі і фармаваць у іх станоўчы вобраз сілавых структур. Пры гэтым, факты парушэння законаў сілавікамі, правядзення імі катаванняў і забойстваў пратэстоўцаў будуць замоўчвацца.

Падрыхтавана маніторынгавай групай iSANS Belarus.

Папярэдні матэрыял
Канада пашырыла санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі: у спіс трапілі датычныя да рэпрэсій.
Наступны матэрыял
Прапагандыстка расказала пра новыя танкі ў беларускім войску. Праўда, тут сітуацыя як у тым жарце: мы ведаем дзве беларускія арміі, адна з якіх баяздольная і непераможная, а другая - існуе ў рэальнасці.

Iншыя матэрыялы