На русском языке:
Danone уходит из Беларуси
Апошняя даччыная кампанія Danone у Беларусі «ДанонБел» падала на ліквідацыю. Пра гэта стала вядома з часопіса «Юстыцыя Беларусі», заўважыла выданне Plan B.
Раней у вядомага французскага вытворцы ёгуртаў Danone, Актывія, Данісіма і тд. было 3 юрасобы ў Беларусі: «Данон Шклоў», «Данон Пружаны» і «ДанонБел». Два з іх — гэта былі заводы ў Пружанах і Шклове, якіх кампанія пазбавілася раней.
Усяго па нашых дадзеных з пачатку вайны з Беларусі сышлі або абмежавалі дзейнасць не менш за 159 кампаній. Сярод іншых буйных вытворцаў харчовай прадукцыі можна прыгадаць Hesburger, MARS, Papa John’s і іншыя.
З нашым спісам кампаній, якія сышлі з Беларусі праз вайну, можна азнаёміцца тут.