Па поўдні Беларусі пранёсся ўраганны вецер з пяском: пашкоджаны платы, дрэвы, білборды

4 хв.

На русском языке: По югу Беларуси пронёсся ураганный ветер с песком: повреждены заборы, деревья, билборды

Сёння вечарам у Мазыры была пясчаная бура. Як паведамляе «Флагшток», моцны вецер выкарчоўваў дрэвы, ламаў рэкламныя шчыты, платы і кіёскі.

Пазней стала вядома, што ў аграгарадку Урыцкае пад Гомелем вецер сарваў частку абліцоўвання жылога дома.

Па словах мясцовых жыхароў, па фасадзе пайшлі расколіны і абліцоўванне дома проста развалілася. Паведамляецца, што на месцы працуюць экстранныя службы і разбіраюць завалы.

Папярэдні матэрыял
Беларусы стварылі анлайн-каталог беларускіх YouTube-каналаў 
Наступны матэрыял
Danone сыходзіць з Беларусі. З пачатку вайны з РБ сышлі або абмежавалі дзейнасць не менш за 159 кампаній.

Iншыя матэрыялы