На русском языке:
Дороже на 1 092 — 2 127 рублей: сравнили цены на новые iPhone в Беларуси, Литве и Польше
Параўнанне коштаў на новыя iPhone у Беларусі, Літве і Польшчы
У Беларусі пачалі зʼяўляцца ў продажы новыя iPhone 14, iPhone 14 Pro і Pro Max, аднак неафіцыйна. Прынамсі, у дадзены момант Apple не пастаўляе ў Беларусь новыя айфоны.
Тым не менш у інтэрнэт-крамах іх ужо можна знайсці, але кошты не проста вялікія – яны велізарныя, а параўноўваючы з коштамі ў суседніх Літве і Польшчы становіцца відавочна, што розніца, верагодна, вышэй чым калі-небудзь.
Для параўнання мы ўзялі тры новыя мадэлі ў базавай камплектацыі (128 ГБ) і параўналі мінімальныя кошты ў Беларусі з коштамі на гэтыя ж прылады на сайтах літоўскага Tele2 і польскага Apple.
▪️ Самы базавы iPhone 14 у Беларусі каштуе ад 3 699 рублёў, а ў Літве – €1 029 (2 607 р. па курсе на 19 верасня). Розніца 1092 рубля або 41.89%.
▪️ iPhone 14 Pro таксама 128 ГБ у Беларусі ад 4904,95 р. У Літве – €1 339 (3 392 р.). Розніца 1 512,95 р. ці ж 44.6%.
▪️ iPhone 14 Pro Max 128 ГБ у Беларусі ад 5 899 р. і гэта самы танны залаты колер, іншыя даражэйшыя. У Літве гэты ж тэлефон – € 1489 (3772 р.). Розніца 2127 рублёў, гэта 56.39%.
P.S. А Pro Max у максімальнай камплектацыі 1 ТБ варта… касмічныя 11673,90 р. (€4 606).