«Наша Ніва»: Рашэнне аб правядзенні ўтоенай мабілізацыі прынята, яна пройдзе пад выглядам праверкі боегатоўнасці

Наша Ніва
2 хв.

На русском языке: «Наша Ніва»: Решение о проведении скрытой мобилизации принято, она пройдёт под видом проверки боеготовности

Выданне «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што Лукашэнка прыняў рашэнне аб правядзенні схаванай мабілізацыі, якую збіраюцца правесці пад выглядам праверкі боегатоўнасці.

Выданне паведамляе, што пра гэта ім паведамілі некалькі нязвязаных паміж сабой крыніц. Па іх дадзеных, Лукашэнка вырашыў пра гэта не заяўляць публічна, з улікам наступстваў такога рашэння ў РФ. Таксама сказана, што найперш такая «схаваная мабілізацыя» закранае жыхароў невялікіх беларускіх раёнаў.

Адна з крыніц выдання паведамляе, што «на зборы» ўжо выклікаюць кіроўцаў. Іншы – «кухароў, кіроўцаў, тэхнічны і дапаможны персанал».

«Трывогу трэба будзе біць, калі колькасць мабілізаваных перавысіць пяць тысяч. Гэта будзе азначаць стварэнне ўдарнай групы на нейкім напрамку. Калі перавысіць 10 000 – некалькі гуртоў», – гаворыць крыніца выдання.

Адзначым толькі тое, што пасля аб’яўлення мабілізацыі ў РФ, рэжым у Беларусі ўжо некалькі разоў заяўляў, што ў нашай краіне яе не будзе. Гэта казалі: Лукашэнка, Вольфавіч, Генштаб, Мінабароны і кіраўнік ведамства Віктар Хрэнін.

Папярэдні матэрыял
«Свабодная дэмакратычная Беларусь будзе найлепшай санкцыяй супраць Пуціна»: Ціханоўская ў Еўрапарламенце заклікала прызнаць Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі
Наступны матэрыял
У Telegram распаўсюджваецца фэйк нібыта пра запуск плана «Перамога»

Iншыя матэрыялы