На русском языке:
Дашкевича приговорили ещё к 1 году колонии строгого режима
Як паведаміў «Новы Час», палітвязня Змітра Дашкевіча асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
Актывіста разам з жонкай Настай затрымалі ў 2022 годзе. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце – 3 гады «хатняй хіміі».
Палітзняволены актывіст павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК – «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі», нагадвае «Вясна».