Дэмантаж палявога лагера наймітаў ПВК «Вагнер» у в. Цэль: актуальны стан

Сирена
4 хв.

На русском языке: Демонтаж полевого лагеря наемников ЧВК «Вагнер» в д. Цель: актуальное состояние

Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», на працягу верасня працягваліся работы па дэмантажы палявога лагера наймітаў ПВК «Вагнер» у в. Цэль пад Асіповічамі.

Нагадаем, што па стане на 7 верасня з каля 292 палатак (жылых і выкарыстоўваюцца для гаспадарчых патрэб), якія першапачаткова былі ў лагеры, было разабрана больш за 160 адзінак. З 7 па 9 верасня было дэмантавана яшчэ не менш як 7 палатак. Разам па стане на 9 верасня ў лагеры наймітаў знаходзілася 118 намётаў.

Дэмантаж палявога лагера наймітаў ПВК «Вагнер» у в. Цэль: актуальны стан

З 10 па 12 верасня дэмантажу намётаў у лагеры выяўлена не было. У сваю чаргу, з 13 да 16 верасня было разабрана не менш за 15 палатак. У перыяд з 19 па 25 верасня дэмантажу намётаў у лагеры выяўлена не было.

Такім чынам, па стане на 25 верасня ў лагеры ў в. Цэль з 292 засталося каля 103 намётаў, ці 35%. У цэлым можна адзначыць, што працэс дэмантажу намётаў у лагеры ідзе маруднымі тэмпамі. У працах назіраюцца перапынкі па некалькі дзён.

Асобна варта сказаць аб тэхніцы наймітаў. Па нашых назіраннях, адбываецца яе перамяшчэнне ў паўночную частку лагера, дзе раней былі ўстаноўлены намёты. Змяншэння колькасці тэхнікі пакуль не назіраецца.

Нагадаем, што дэмантаж палявога лагера ПВК «Вагнер» у в. Цэль пачаўся яшчэ ў канцы ліпеня, праз два тыдні пасля пачатку актыўнага перамяшчэння наймітаў на тэрыторыю Беларусі. Гэта можа азначаць, што запланаваная першапачаткова колькасць наймітаў у ≈8000 чалавек у Беларусь проста не прыехала.

Нельга выключаць, што частка наймітаў можа перасяліцца ў казармы на тэрыторыі былога ваеннага гарадка ў в. Цэль, а таксама на палігон «Асіповіцкі», дзе раней было выяўлена будаўніцтва месцаў размяшчэння ў палявых умовах.

Папярэдні матэрыял
Як ідуць справы з «новай зменай» расейскіх вайскоўцаў у Беларусі?
Наступны матэрыял
Падраздзяленні УС РБ пачалі вяртацца ў пункты сталай дыслакацыі

Iншыя матэрыялы