На сайце Дэпартаменту міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы з’явіўся раздзел, прысвечаны беларусам, заўважыла «Наша Ніва». Адзначым, што ён пазначаны нашым нацыянальным беларускім бела-чырвона-белым сцягам.
Па спасылцы адкрываецца дакумент, што важна, на беларускай мове, дзе пералічаныя адказы на разнастайныя міграцыйныя пытанні, якія датычацца беларусаў у Літве. Напрыклад:
- Як падаць заяўку на атрыманне часовага віду на жыхарства ці візы?
- Як варта запаўняць гэтую заяўку?
- Якія дакументы патрэбныя?
- Як падоўжыць гуманітарную візу?
На русском языке:
Департамент миграции Литвы опубликовал документ с ответами на важные миграционные вопросы для беларусов