Deutsche Bank закрывае карэспандэнцкія рахункі беларускіх банкаў

Фото: pxfuel.com
2 хв.

Рэдакцыя motolko.help атрымала дакумент, у якім Беларусбанк інфармуе кліентаў аб тым, што нямецкі Deutsche Bank з 17 верасня закрывае карэспандэнцкія рахункі Беларусбанка ў далярах, еўра і фунтах стэрлінгаў. Верагодна, такая ж сітуацыя і з банкам Дабрабыт. Паведамляюць, што яшчэ месяц таму кліентам банка пачалі прыходзіць паведамленні, што Deutsche Bank закрывае карэспандэнцкі рахунак гэтага банка. Белаграпрамбанк інфармуе сваіх кліентаў аб прыпыненні паступленняў па міжнародных пераводах.

Deutsche Bank закрывае карэспандэнцкія рахункі беларускіх банкаў

Па словах чытачоў, у банку ім сказалі, што «будуць нанава адкрываць сваім кліентам валютныя рахункі праз нейкі з расійскіх банкаў».

На практыцы гэта азначае, што міжнародныя кампаніі больш не змогуць рабіць пераводы на рахункі юрыдычных і фізічных асоб у гэтых банках, бо іх плацяжы проста не будуць прыходзіць.

Deutsche Bank закрывае карэспандэнцкія рахункі беларускіх банкаў

Крыніца motolko.help кажа: «Усе пераводы ў далярах ЗША праходзяць праз карэспандэнцкія рахункі банка ў амерыканскім банку, з якім маюцца карэспандэнцкія адносіны. У еўра — праз карэспандэнцкія рахункі ў еўрапейскім банку. Напрыклад, калі пакупнік з Егіпта плаціць беларусу еўра, які мае рахунак у Белаграпрамбанку, то банк плацельшчыка выбірае еўрапейскі банк, у якім у яго ёсць карэспандэнцкі рахунак, і гэты еўрапейскі банк робіць плацёж таму банку, дзе ёсць карэспандэнцкі рахунак у Белагропрома. І скрыншот кажа пра тое, што калі адзін з гэтых банкаў у ланцужку — Deutsche Bank, то плацёж вернецца адпраўніку.

На практыцы такая гісторыя гарантуе, што паслугамі гэтага банка нармальная кампанія перастане карыстацца ў частцы міжнародных разлікаў. Прычым, аднойчы патрапіўшы ў санкцыі, гэта вельмі надоўга. Нават калі здымуць санкцыі, усе банкі трэціх краін не прыбяруць Белаграпрамбанк з High Risk лістоў. Проста не будуць рабіць пераводы».

Папярэдні матэрыял
У сетку злілі размову ключавых сілавікоў пасля грандыёзнага маршу 16 жніўня
Наступны матэрыял
Расія зніжае пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ на 380 000 тон

Iншыя матэрыялы