Туркменістан патрабуе спагнаць у беларускага прадпрыемства 911 мільёнаў долараў

Гарлыцкі горна-абагачальны камбінат
3 хв.

In English: Turkmenistan demands the recovery of 911 million dollars from a Belarusian enterprise
На русском языке: Туркменистан требует взыскать у беларусского предприятия 911 миллионов долларов

Туркменскае выданне turkmen.news са спасылкай на закрытыя дакументы паведамляе, што ўрад Туркменістана ў асобе дзяржканцэрна «Туркменхімія» ацаніў урон ад супрацоўніцтва з беларускім прадпрыемствам ААТ «Белгархімпрам» у 911 мільёнаў долараў ЗША. Спагнанне сродкаў праходзіць у Арбітражным інстытуце гандлёвай палаты Стакгольма.

Справа ў тым, што ў 2018 годзе Туркменістан у аднабаковым парадку скасаваў дамову паміж ГК «Туркменхімія» і «Белгархімпрамам» на будаўніцтва Гарлыцкага горна-абагачальнага камбіната, які і ўзводзіў «Белгархімпрам». Сам камбінат адкрылі ў 2017 годзе, але ў маі таго ж года тагачасны віцэ-прэм’ер РБ Анатоль Калінін заявіў, што падрадчыку не заплацілі за працу. Адначасова з гэтым незалежным журналістам з Туркменістана стала вядома, што камбінат працуе далёка не на поўную магутнасць.

У «Белгархімпраме» адказалі на прэтэнзіі, што камбінат «пабудаваны ў адпаведнасці з прыдатнымі патрабаваннямі», а бязладзіца ў працы прадпрыемства звязаная з тым, што туркменскі бок паспрабаваў запусціць вытворчасць самастойна, без дапамогі беларускіх спецыялістаў.

Журналісты паспрабавалі атрымаць у «Белгархімпраме» каментар па сітуацыі, але на пісьмовы запыт там не адказалі, а 7 ліпеня па тэлефоне паведамілі, што дырэктар у камандзіроўцы, і ўвогуле кампанія з прэсай не працуе.

«Мы ў цэлым не абвяргаем, не пацвярджаем нічога, мы не працуем з журналістамі», – сказалі ў прыёмнай.

Папярэдні матэрыял
Хакеры ўзламалі кліенцкую базу сеткі крам «Суседзі»
Наступны матэрыял
Wargaming прадаў кампаніі ў Беларусі і Расіі расійскаму бізнесмену

Iншыя матэрыялы