На русском языке:
Для поездки в санаторий теперь нужно быть привитым от COVID-19?
Міністэрства аховы здароўя ўнесла змены ў дакумент «Часовыя рэкамендацыі па прафілактыцы заносу і распаўсюду COVID-19 пры арганізацыі работы аздараўленчых і санаторна-курортных арганізацый».
Паведамляецца, што беларусы, прышчэпленыя супраць COVID-19, «прадастаўляюць сертыфікат аб вакцынацыі або іншы медыцынскі дакумент, які пацвярджае правядзенне вакцынацыі супраць COVID-19». Мяркуючы па ўсім, у санаторый без вакцыны зараз не пусцяць.
У той жа час, іншаземцы пры паступленні ў санаторна-курортную або аздараўленчую арганізацыю абавязаны прадаставіць адмоўны ПЛР, або дакумент аб вакцынацыі ад COVID-19.
Таксама ў дакуменце гаворыцца, што ў санаторыі павінны мець прышчэпку не менш як 75% супрацоўнікаў.