На русском языке:
Дочери Захаренко и Красовского собираются обжаловать оправдательный приговор Гаравскому
Прадстаўнік Алены Захаранкі і Валерыі Красоўскай Севярын Вальц паведаміў выданню «Новы час», што яны збіраюцца абскарджваць апраўдальны прысуд Юрыю Гараўскаму.
Вальц сказаў, што расчараваны сённяшнім рашэннем, лічыць яго няправільным і спадзяецца, што суд другой інстанцыі прыме іншае рашэнне. На яго думку, для гэтага ёсць падставы.
Ён таксама адзначыў, што сутнасць сённяшняга рашэння ў тым, што суддзя не паверыў паказанням Гараўскага, якія той даў у судзе, але гэта не азначае, што сама гісторыя выкрадання палітыкаў зʼяўляецца хлуснёй. Ёсць падставы сумнявацца менавіта ў сведчаннях Гараўскага з-за шматлікіх супярэчнасцяў.