Дочкі Захаранкі і Красоўскага збіраюцца абскарджваць апраўдальны прысуд Гараўскаму

Новы Час
3 хв.

На русском языке: Дочери Захаренко и Красовского собираются обжаловать оправдательный приговор Гаравскому

Прадстаўнік Алены Захаранкі і Валерыі Красоўскай Севярын Вальц паведаміў выданню «Новы час», што яны збіраюцца абскарджваць апраўдальны прысуд Юрыю Гараўскаму.

Вальц сказаў, што расчараваны сённяшнім рашэннем, лічыць яго няправільным і спадзяецца, што суд другой інстанцыі прыме іншае рашэнне. На яго думку, для гэтага ёсць падставы.

Ён таксама адзначыў, што сутнасць сённяшняга рашэння ў тым, што суддзя не паверыў паказанням Гараўскага, якія той даў у судзе, але гэта не азначае, што сама гісторыя выкрадання палітыкаў зʼяўляецца хлуснёй. Ёсць падставы сумнявацца менавіта ў сведчаннях Гараўскага з-за шматлікіх супярэчнасцяў.

Папярэдні матэрыял
Ва Украіне аштрафавалі беларуску праз пратэрмінаваны пашпарт: ёй можа пагражаць высылка з краіны
Наступны матэрыял
Замкамандуючым унутраных войскаў прызначаны экс-камандзір САХРу

Iншыя матэрыялы