На русском языке:
ДРГ, дроны, схроны с оружием и внезапная проверка боеготовности: Что это было?
Адной з ключавых падзей чэрвеня ў Беларусі стала чарговая раптоўная праверка боегатоўнасці УС РБ. Усё пачалося з таго, што 20 чэрвеня ДПК РБ заяўляе аб павелічэнні ўкраінскай ваеннай групоўкі каля межаў РБ, а ўжо на наступны дзень МА РБ абʼяўляе аб пачатку праверкі боегатоўнасці.
Па словах начальніка ГШ УС РБ Муравейкі, да праверкі павінны былі быць прыцягнутыя падраздзяленні ССА, ракетных войскаў, артылерыі, ЗРК, авіяцыі, а таксама БЛА і сродкі РЭБ, а сама яна павінна была праходзіць на тэрыторыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей краіны.
Вядома, што ў межах праверкі вайскоўцы РБ адпрацавалі:
Пошук, блакіраванне і знішчэнне ДРГ;
Заняцце абарончых рубяжоў;
Узмацненне ўчасткаў мяжы.
28 чэрвеня сітуацыя абвастрылася ў сувязі з заявамі ДПК аб знаходжанні каля мяжы РБ «Рускага добраахвотніцкага корпуса», аб адбіцці атакі БЛА і выяўленні схованкі з кампанентамі для вырабу выбухоўкі. Ніводны з вышэйсказаных прыкладаў «эскалацыі» «Беларускі Гаюн» не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць, аднак адзначым, што відэа-доказы, прадстаўленыя ДПК РБ, маюць усе прыкметы пастаноўкі.
Нягледзячы на гэта, у той жа дзень МА РБ заявіла аб перакідцы ў памежжа дывізіёна РСЗА «Паланэз», а чыноўнікі МА працягнулі казаць, што абстаноўка на мяжы «складаная», і «Украіна сцягвае войскі». Але нягледзячы на ўсе гэтыя заявы можам адзначыць, што ў рамках раптоўнай праверкі не адбываецца прызыву з запасу ваеннаабавязаных для даўкамплектавання падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у праверцы.
Па нашых дадзеных, на канец чэрвеня ў праверцы былі задзейнічаныя:
- Некалькі верталётаў з «Мачулішчаў»;
- Дывізіён 15-й брыгады з ЗРК С-300ПС;
- Батарэя 51-й брыгады з РСЗА «Град»;
- Дывізіён 336-й брыгады з РСЗА «Паланэз»;
- Да батальёна 38-ы адшбр;
- Падраздзяленні 5-й брыгады ССА.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за чэрвень можна азнаёміцца тут (english).