У Зембіне абрынуліся руіны касцёла 1809 года пабудовы

Наша Ніва
2 хв.

На русском языке: В Зембине обрушились руины костёла. Он был возведён в 1809 году

10 красавіка ў Зембіне абрынуліся руіны старога касцёла.

Пра гэта паведамляе выданне «Наша Ніва». Цагляны касцёл Ушэсця Дзевы Марыі быў узведзены ў Зембіне (Барысаўскі раён, Мінская вобласць) у 1809 годзе. 

Раней, на яго месцы знаходзіўся стары драўляны касцёл. У 1932 годзе, падчас антырэлігійнай кампаніі ў СССР, набажэнствы ў храме спыніліся, ён быў зачынены і стаў паступова разбурацца. Урэшце ад яго засталіся толькі сцены і манументальны франтон, упрыгожаны статуяй Маці Божай. 

На здымках, як будынак касцёла выглядаў раней і як цяпер.

У Зембіне абрынуліся руіны касцёла 1809 года пабудовы

Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі да і пасля руйнавання
Папярэдні матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 9 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі
Наступны матэрыял
У Мінск ляціць чарговы эвакуацыйны борт Туркменістана

Iншыя матэрыялы