На русском языке:
День Победы в Европе: беларусы Белостока вышли на акцию солидарности
Дыяспара беларусаў Беластока выказала салідарнасць з беларусамі і ўкраінцамі, якія сёння змагаюцца за свабоду Беларусі і Украіны, супраць рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна.
Разам з беларусамі выйшлі ўкраінцы і палякі. На акцыі ўзгадалі і палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у зняволенні ў віцебскай калоніі № 3. Пра смерць Мікалая стала вядома ўчора.
«Беларусы Беластока узгадалі і тых мужных беларусаў, якія са зброяй у руках змагаюцца побач з украінцамі. Той, хто сее нянавісць, ніколі не сажне любоў і будзе пераможаны», — паведамілі беларусы.