Джо Байдэн у Кіеве: у горадзе паветраная трывога, а над Беларуссю МіГ-31К

Украина сейчас
Абноўлена
Абноўлена: 20 лютага 2023 12:22
3 хв.

На русском языке: Джо Байден в Киеве: в городе воздушная тревога, а над Беларусью МиГ-31К

Украінскія тэлеграм-каналы апублікавалі відэа, на якім чалавек, які вельмі падобны да прэзідэнта ЗША ідзе па Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве.

Акрамя таго, у 11:30 (мінскі час) з Мачулішчаў вылецеў МіГ-31К ВКС РФ. Самалёт ляціць не па стандартнай траекторыі палётаў. У Кіеве абʼяўлена паветраная трывога.

Калі вы бачыце ўзлёт / пасадку авіяцыі або іншую актыўнасць, то пішыце ў @HajunBYbot або праз ананімную форму для сувязі на сайце. Усім дзякуй.

UPD. Уладзімір Зяленскі пацвердзіў візіт Джо Байдэна ва Украіну. Сумесная фатаграфія зʼявілася ў тэлеграм-канале прэзідэнта Украіны.

«Джозефе Байдене, вітаю в Києві! Ваш візит – це надзвичайно важливий прояв підтримки для всіх українців», – сказана ў пасце.

Таксама візіт ужо пацвердзіў сам Белы дом. Сам прэзідэнт ЗША Джо Байдэн ужо заявіў у Кіеве, што Украіна атрымае новы пакет ваеннай дапамогі на $500 млн, які будзе абʼяўлены ў аўторак.

Джо Байдэн у Кіеве: у горадзе паветраная трывога, а над Беларуссю МіГ-31К

Калі вы бачыце ўзлёт / пасадку авіяцыі або іншую актыўнасць – напішыце нам

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
На беларуска-ўкраінскай мяжы вывешаны беларускі нацыянальны сцяг і сцяг Украіны
Наступны матэрыял
ЕС разгледзіць санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі 22 лютага

Iншыя матэрыялы