На русском языке:
Странный «пожар» в Красном Костёле ночью 26 сентября: слышали взрыв, приехал СК, забрали технику
Цікавая сітуацыя складваецца з «пажарам» у Чырвоным Касцёле сёння ўначы. Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што нібыта адбылося загаранне электраправодкі ў будынку. Аднак не ўсё так проста.
Паведамленне МНС пра пажар ў Чырвоным касцёле.
Па-першае, зʼявілася наступная інфармацыя:
«Дзіўныя абставіны пажару ў Чырвоным касцёле. Па-першае, выбітыя два шкла ў закрыстыю. Быў нейкі выбух. Там мала, што згарэла, але зачынілі касцёл, апечаталі, апрача пажарнікаў, следчага камітэту прыехаў чамусьці АМАП. Забралі кампутары, сістэму відэаназірання. Шмат пытанняў. Трэба шмат малітвы!»
Па-другое, паводле нашай інфармацыі, супрацоўнікі АМАП былі на пл. Незалежнасці ўжо да 03:38. І, што самае цікавае, ім паступіў загад перакрыць доступ да плошчы (як мінімум з боку маста). Не пускалі ў тым ліку супрацоўнікаў МНС.
Калі ў вас ёсць інфармацыя аб тым, што здарылася ў Чырвоным Касцёле сёння ноччу – просьба напісаць на @motolko_bot.