На русском языке:
ГосСМИ: В Гомельской области проходят антитеррористические учения
З 5 па 7 чэрвеня ў Гомельскай вобласці праходзяць антытэрарыстычныя вучэнні. Пра гэта паведамляюць дзяржСМІ Гомельскай вобласці. У паведамленні сказана, што вучэнні носяць міжведамасны характар, і ў іх прымуць удзел «прадстаўнікі сілавых ведамстваў Беларусі».
Вучэнні накіраваны на «забеспячэнне гатоўнасці кампетэнтных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый да выканання задач па спыненні дзейнасці тэрарыстычных арганізацый і незаконных узброеных фарміраванняў». Сцэнарыем вучэнняў прадугледжана задзейнічанне ваеннай тэхнікі, магчымы абмежаванні руху транспартных сродкаў.
Адзначым, што сёння раніцай пачала паступаць інфармацыя аб актыўнасці, звязанай з вучэннямі. Так, паведамлялася аб перамяшчэннях ваеннай тэхнікі паміж Рэчыцай і Гомелем, а на мосце праз р. Дняпро ў Рэчыцкім раёне (траса М10) былі заўважаны супрацоўнікі міліцыі з аўтаматамі.
Таксама паводле інфармацыі гомельскай «Вясны», у Светлагорску праходзіць праверка транспарту, які рухаецца на ўезд/выезд з гораду.
А 3 чэрвеня ў Гомельскай вобласці фіксаваліся перамяшчэнні падраздзяленняў 51-й артылерыйскай брыгады УС РБ. Ці звязаныя перасоўванні з антытэрарыстычнымі вучэннямі, невядома.
Нагадаем, што гэта не першыя антытэрарыстычныя вучэнні сёлета. Так, у лютым такія вучэнні праходзілі на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага (Гомельская вобласць) і Клічаўскага (Магілёўская вобласць) раёнаў.