У Лідскім РАУСе пры нявысветленых абставінах памёр паэт Зміцер Сарокін

Фота з асабістага архіва
4 хв.

На русском языке: В Лидском РОВД при невыясненных обстоятельствах скончался поэт Дмитрий Сорокин

Пра смерць паэта паведаміў журналіст і праваабаронца Сяргей Сыс са спасылкай на публікацыю ў Facebook. Вядома, што трагедыя здарылася раніцай 1 чэрвеня. Акалічнасці гібелі мужчыны, як і прычыны яго знаходжання ў РАУС, невядомыя.

Па інфармацыі журналістаў Zerkalo.io, якім удалося звязацца з Лідскім РАУС, у аддзяленні не адмаўлялі факт гібелі Зміцера, аднак ад далейшых каментароў адмовіліся.

Пахаванне Дзмітрыя Сарокіна адбудзецца ў аўторак, 6 чэрвеня. Прыносім спачуванні блізкім і родным Зміцера.

Папярэдні матэрыял
ДзяржСМІ: У Гомельскай вобласці праходзяць антытэрарыстычныя вучэнні
Наступны матэрыял
Травень 2023 года стаў самым засушлівым у Беларусі за апошнія 78 гадоў

Iншыя матэрыялы