На русском языке:
Earthsight: 20 стран-членов ЕС продолжают импортировать деревянную мебель сделанную беларусскими заключёнными
Брытанская грамадская арганізацыя EarthSight апублікавала расследаванне пра тое, як мэблевыя карпарацыі фактычна спансуюць Лукашэнку, купляючы дрэва ў беларускіх калоніях – і гаворка не толькі пра IKEA.
Журналісты выявілі, што беларускія дрэва і тканіна выкарыстоўваліся ў вытворчасці не менш за шэсць прадуктаў IKEA: крэслы Strandmon, куфары Brimnes і пісныя сталы Alex.
Гэта стала магчымым праз тое, што беларускія калоніі атрымалі якасныя сертыфікаты ад міжнародных арганізацый па сертыфікацыі.
Дадзеныя з гэтага расследавання коратка:
- У апошнія гады сусветныя мэблевыя кампаніі, у тым ліку IKEA і Polipol, у апошнія гады набылі сыравіну і мэблю, вырабленую ў папраўчых калоніях Беларусі.
- Мэбля, у вытворчасці якой удзельнічалі беларускія зняволеныя, у тым ліку на кліматычным саміце COP26 у Глазга ў 2021 годзе.
- Былыя зняволеныя, якія працавалі над высечкай і вытворчасцю прадуктаў з дрэва, сказалі, што праца прымусовая, бо былі пагрозы збіцця ў якасці пакаранні.
- У канцы 2020 года супрацоўнікі SCS Global, найбуйнейшая міжнародная арганізацыя, якая займаецца сертыфікацыяй розных праектаў, прыбыла ў ПК -№ 2 у Бабруйск. 12 лістапада 2020 года інспектары SCS Global выдалі сертыфікат Бабруйскай ПK-2 адказнага лесанарыхтоўшчыка і вытворцу прадуктаў з дрэва. Больш за тое, падобныя сертыфікаты атрымаліі ПK-5 у Івацэвічах, ПK-17 у Шклове і ПK-15 у Магілёве.
- ПK-5 у Івацавічах атрымаў сертыфікат двойчы: спачатку ад Rainforest Alliance, а пасля ад датскай Nepcon.
Дзякуючы гэтым сертыфікатам, прадукцыя зняволеных трапіла ў крамы ў Францыі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Нідэрландах і Вялікабрытаніі. Сярод іншага, прадукты, зробленыя рукамі зняволеных, прыйшлі да найбуйнейшага нямецкага дылера мэблі – Polipol, аўстрыйскага рознічнага гандлю XXX Lutz, і самае галоўнае – да IKEA. - Па дадзеных Earthsight, 20 краін-членаў ЕС працягваюць імпартаваць драўляную мэблю і кампаненты з Беларусі.
Толькі ў ліпені 2022 года еўрапейскія фірмы набылі драўляную мэблю і яе дэталі з Беларусі ў памеры 13,9 мільёна еўра.
«Вядома, заходнія карпарацыі не рабілі прамых пакупак у беларускіх турмах. Калоніі праз пасярэднікаў дастаўлялі свае тавары ў кампаніі «Фандок», «Івацэвічыдрэў» і інш.», – гаворыцца ў расследаванні.