In English:
EBRD halts Belarusian private sector lending
На русском языке:
ЕБРР приостановил кредитование частного сектора Беларуси
Медыя-платформа Devex паведамляе, што Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) прыпыніць крэдытаванне новых праектаў прыватнага сектара ў Беларусі.
Паведамляецца, што на мінулым тыдні кіраўніцтва банка праінфармавала акцыянераў, у тым ліку ЗША, Расію, Кітай, усе 27 дзяржаў-членаў ЕС і Еўракамісію, што перастане выносіць праекты прыватнага сектара ў Беларусі на разгляд савета дырэктараў.
Таксама Devex піша, што Расія спрабавала выступіць абарону афіцыйнага Мінска ў гэтым пытанні. Па словах іх крыніц, як толькі стала зразумела, што ніводны новы праект для Беларусі не пройдзе праз раду, кіраўніцтва заявіла пра свае намеры не прапаноўваць далейшае крэдытаванне нават прыватным кампаніям. Няўрадавыя арганізацыі ў сваю чаргу гэты крок віталі.
«Размытая мяжа паміж дзяржаўнай і прыватнай сферамі робіць амаль немагчымым для ЕБРР гарантаваць, што сродкі прыносяць карысць людзям, а не рэжыму», – сказаў Devex, дырэктар еўрапейскай кааліцыі няўрадавых арганізацый Counter Balance, Хаўер Сол.