На мяжу ўжо месяц звозяць салдат з розных беларускіх гарадоў

motolko.help
Iнсайд
6 хв.

In English: Soldiers from different Belarusian cities have been brought to the border for a month
На русском языке: На границу уже месяц свозят солдат из разных беларусских городов

Сёння Лукашэнка заявіў, што беларускі бок не разгарнуў «ніводнага ўзвода, ніводнай роты — вайскоўцаў — там, на мяжы». Аднак у нас ёсць інфармацыя, што гэта не так, і яго словы з'яўляюцца хлуснёй. Бо на беларуска-польскай мяжы ўжо больш за месяц знаходзяцца беларускія вайскоўцы з розных вайсковых частак.

Крыніцы motolko.help паведамляюць, што да беларуска-польскай мяжы звозяць дэсантнікаў, салдат унутраных войскаў, памежнікаў і афіцэраў з розных вайсковых частак у розных гарадах Беларусі. У той жа час, Мінабароны Польшчы ўжо некалькі разоў паведамляла аб правакацыях з мігрантамі на мяжы, да якіх, паводле іх інфармацыі, датычныя беларускія сілавікі. У прыватнасці сёння, польскае ведамства заявіла, што беларускія спецслужбы ўзброілі мігрантаў светлашумавымі гранатамі.

Па інфармацыі атрыманай motolko.help з некалькіх крыніц вядома, што ўжо з 25 кастрычніка на мяжы знаходзяцца падраздзяленні 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, якія базуюцца ў г. Мар’іна Горка. Паведамляюць, што салдаты тэрміновай службы і рэзервісты гэтай брыгады былі прыкамандзіраваны да В/Ч 92616 — 38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада (знаходзіцца ў складзе ССА ВС РБ) і адпраўленыя на мяжу ў Гродзенскую вобласць. Варта адзначыць, што менавіта супрацоўнік брэсцкага ССА, афіцэр Раман Гаўрылаў стрэліў пратэстоўцу Генадзю Шутаву ў патыліцу, пасля чаго той памёр.

«У Гродзенскай вобласці знаходзяцца дэсантнікі з Брэста. У палявых умовах жывуць недалёка ад мяжы. Менавіта паблізу вялікай колькасці мігрантаў. Са складу ўзброеных сіл, там прысутнічаюць вайскоўцы ССА в/ч 89417 г. Мар’іна Горка і в/ч 92616 г. Брэст», — паведамляюць крыніцы.

У прыватнасці, прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын апублікаваў відэа дзе бачна, што беларускія сілавікі стаяць у так званых «заградатрадах» і не пускаюць мігрантаў углыб Беларусі.

На мяжу ўжо месяц звозяць салдат з розных беларускіх гарадоў

Беларускі ваенны, верагодна, баец спецназа, на мяжы / MON_GOV_PL

Акрамя таго, ёсць інфармацыя, што з Брэста ў пункт пропуску «Брузгі» на два тыдні былі адпраўленыя супрацоўнікі ўнутраных войскаў МУС РБ з в/ч 5526. А таксама паведамляюць, што ў памежную вобласць адкамандзіраваныя вайскоўцы з Гродна, Слоніма і Мінска.

– «2 роты пяхоты з 6-й брыгады Гродна, адна каля месяца таму адправілася, другая рота на гэтым тыдні»;

– «Рота з Гродна больш за месяц сядзіць у лесе на мяжы. Астатніх рыхтуюць на ўзмацненне мяжы, ці ледзь не кожны дзень праходзяць агляды»;

– «З вайсковай часткі ў Слоніме адпраўлялі адну роту на мяжу, пару дзён таму»;

– «Сувязістаў, якія знаходзяцца пад Мінскам, сёння ў 5 павінны былі везці на мяжу, але ў апошні момант адмяніла. Пакуль усё напагатове»;

– «Памежнікі, якія ў Мінску сядзяць, з’ехалі на 2 тыдні ў камандзіроўку».

Калі вам вядома аб перамяшчэнні падраздзяленняў МА ці МУС РБ у бок мяжы з ЕС (з Польшчай, Літвой, Латвіяй) ці Украінай – напішыце нам на @motolko_bot.

Магчыма вы ці вашыя знаёмыя/сваякі, якія служаць зараз, маюць такую інфармацыю, альбо пісалі недзе, што іх адправілі са звычайнага месца дыслакацыі на іншае — таксама пішыце. Гэтак жа, калі маюцца фота/відэа (у тым ліку, не для публікацыі) – дасылайце.

Папярэдні матэрыял
Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Дзень 9. Анлайн
Наступны матэрыял
ЕБРР прыпыніў крэдытаванне прыватнага сектара Беларусі

Iншыя матэрыялы