На русском языке:
Экс-премьер Великобритании Борис Джонсон поддержал беларусов
Джонсан апублікаваў зварот да беларусаў у сваім X (экс-твітар) і напісаў, што падтрымлівае кампанію Святланы Ціханоўскай па павышэнні дасведчанасці аб палітвязнях у Беларусі.
«У Беларусі больш за 1500 палітвязняў, я заклікаю іншых далучыцца да мяне ў гэтым акце салідарнасці. Я падтрымліваю адважны народ Беларусі. Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️», – напісаў Барыс Джонсан.
У роліку Джонсан распавёў пра тое, што адбылося з Сяргеем Ціханоўскім у 2020 годзе, згадаў, што Святлана не атрымлівала ніякай інфармацыі пра яго больш за 7 месяцаў і заклікаў падтрымаць кампанію за свабоду Сяргею Ціханоўскаму і свабоду Беларусі.