«Наша Ніва»: Украіна блакуе ўдзел Ціханоўскай і беларусаў у сумесных дыпламатычных мерапрыемствах

Петр Сивков / ТАСС
4 хв.

На русском языке: «Наша Ніва»: Украина блокирует участие Тихановской и беларусов в совместных дипломатических мероприятиях

Выданне «Наша Ніва» са спасылкай на крыніцы сярод еўрапейскіх дыпламатаў паведамляе, што ў апошні час Украіна блакуе ўдзел Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў беларускага грамадства ў сумесных з еўрапейцамі мерапрыемствах.

Журналісты пішуць, што гэта выглядае як частка закулісных дамоўленасцяў паміж Кіевам і Лукашэнкам ці спроба адгадаць жаданні апошняга.

«Каб хаця б тэарэтычна стрымліваць Лукашэнку ад нарошчвання аб’ёмаў свайго ўдзелу ў вайне, яны [украінцы] спрабуюць гэта рабіць. Што ён іх неаднаразова падманваў, гэта ў цяперашняй сітуацыі не ўлічваецца», — сказала крыніца выдання.

Прыклад: сёлета Ціханоўскую не запрасілі на саміт «Люблінскага трыкутніка», хаця летась беларускія дэмакратычныя сілы туды запрашаў кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба.

Да гэтага спісу можна аднесці і адсутнасць Ціханоўскай на афіцыйнай частцы цырымоніі ў Варшаве, якая прайшла ў гонар 160-годдзя паўстання 1863-64 гг.

«Украінцы блакуюць удзел беларусаў — не толькі Ціханоўскай, паўсюль, дзе могуць, гэта праўда», — сказаў выданню адзін з дыпламатаў.

Падрабязней чытайце тут.

Папярэдні матэрыял
«Бесчалавечнае абыходжанне з грамадзянамі Беларусі павінна спыніцца»: ЕС выступіў з заявай пра прысуд Дар'і Лосік
Наступны матэрыял
У авіяцыйных вучэннях упершыню задзейнічаны аэрадром пад Оршай

Iншыя матэрыялы