На русском языке:
EPAM открыл два офиса в Колумбии
EPAM абвясціў аб адкрыцці офісаў у двух гарадах Калумбіі – Багаце і Медэльіне, піша выданне devby.io. У новых офісах ужо паспеў пабываць CEO кампаніі Аркадзь Добкін. Цяпер на сайце кампаніі адкрыты 39 вакансій у Калумбіі.
«Медэльін становіцца эпіцэнтрам талентаў і лічбавай трансфармацыі, і мы рады быць часткай гэтага ключавога тэхналагічнага хаба», – напісана на афіцыйнай старонцы EPAM у LinkedIn.
Нядаўна Калумбія ўвяла візы для лічбавых качэўнікаў. Для атрымання патрэбна выдаленая праца і даход не менш як 600 еўра. Візы выдаюцца на два гады.
Адзначым, што ў 2021 годзе EPAM купіў калумбійскую S4N, якая распрацоўвае ПЗ для найбуйнейшых у свеце рознічных сетак, страхавых і авіякампаній.
Гэта першы офіс ЕРАМ у Паўднёвай Амерыцы. Усяго ж у Амерыцы яны прысутнічаюць у ЗША, Канадзе, Мексіцы і Дамініканскай Рэспубліцы.