ЕС можа забараніць экспарт у Беларусь люксавых аўтамабіляў, бо яны перапрадаюцца ў РФ

4 хв.

На русском языке: ЕС может запретить экспорт в Беларусь люксовых автомобилей, ведь они перепродаются в РФ

Аўтарытэтнае выданне Financial Times азнаёмілася з праектам будучых санкцый ЕС супраць рэжыму ў Беларусі. Паведамляецца, што наступныя санкцыі ЕС будуць накіраваныя найперш на сінхранізацыю з дзейнымі санкцыямі супраць РФ.

Сярод іншага журналісты паведамляюць, што наступны пакет можа ўстанавіць забарону ўвозу з Беларусі алмазаў і на экспарт у Беларусь:

  • Некаторых тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння (якія могуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах);
  • Тэхналогій для вытворчасці звадкаванага прыроднага газу;
  • Люксавых аўтамабіляў.

ЕС можа забараніць экспарт у Беларусь люксавых аўтамабіляў, бо яны перапрадаюцца ў РФ

Адзначым, што раней пра такія ж планаваныя абмежаванні пісала выданне Радыё Свабода. У FT жа таксама паведамілі, што з 2022 года абʼём экспарту аўтазапчастак і аўтамабіляў з ЕС у Беларусь вырас з $50 млн да $268 млн у месяц. Найбольшы рост назіраецца менавіта ў экспарце дарагіх аўтамабіляў (Rolls-Royce, Maybach і тд). У далейшым, паводле звестак выдання, большая частка гэтых аўтамабіляў трапляе з Беларусі ў Расію, куды экспарт такіх аўто ўжо забаронены.

У гэтым кантэксце можна ўзгадаць нядаўні кейс з увозам у Беларусь з ЕС аўтамабіляў Tesla Cybertruck (кошт ад $57 000). Іх набыла кампанія Moscow Tesla Club, якую заснаваў Аляксей Ерамчук. Мужчыну бачылі за рулём Cybertruck у Мінску, а потым у Маскве. І ён сам у сацсетках расказваў, што яны перапрадаюць іх у Расію.

ЕС можа забараніць экспарт у Беларусь люксавых аўтамабіляў, бо яны перапрадаюцца ў РФ

У каментары FT лідарка дэмсіл Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што санкцыі, уведзеныя супраць Расіі або супраць рэжыму ў Беларусі, не могуць працаваць эфектыўна, калі яны не сінхранізаваныя. Ціханоўская таксама звярнула ўвагу, што ў Еўропе да гэтага часу няма механізму забеспячэння захавання санкцый.

«Дыктатары выкарыстоўваюць адзін аднаго, каб абысці санкцыі і працягваць гандляваць. Беларускі рэжым купляе ваеннае абсталяванне, раскошныя аўтамабілі… для Расіі», – падкрэсліла Ціханоўская.

Папярэдні матэрыял
Пуцін збіраецца ў Беларусь?
Наступны матэрыял
Беларускія вайскоўцы падпалілі лес

Iншыя матэрыялы