На вайне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандр Стасевіч. З пачатку вайны не менш за 40 беларусаў загінулі, абараняючы Украіну

4 хв.

На русском языке: На войне погиб ещё один беларусский доброволец

Стала вядома, што на вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандр Стасевіч.

Аляксандр ваяваў у складзе УСУ штурмавіком спецпадраздзялення. Па адукацыі ён быў гісторыкам і скончыў бізнес-школу Кіева-Магілянскай акадэміі.

«Аляксандр не быў абавязаны ваяваць за Украіну, неаднаразова паранены і кантужаны – мог з чыстым сумленнем дэмабілізавацца. Але Сашка не мог пакінуць сваё падраздзяленне і пабрацімаў. Разумеючы ўсе рызыкі: ішоў да канца – сапраўдны Ваяр. Лепшы з лепшых, боль невымоўны, няма слоў», – напісаў яго сябар Яраслаў.

З пачатку вайны загінула не менш за 42 беларусы, якія абаранялі Украіну.

Першым пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну загінуў Ілля «Літвін» Хрэнаў, які памёр пасля ранення 3 сакавіка 2022 года пры абароне Бучы. Аляксей «Тур» Скобля загінуў 13 сакавіка пад Кіевам. Зміцер «Тэрор» Апанасавіч, які ў 2013-2014 гадах ён служыў у 38-й дэсантна-штурмавой брыгадзе ў Брэсце, 26 сакавіка 2022 г. загінуў у Ірпені.

Сярод вядомых імёнаў загінуўшых як мінімум Дзмітрый Рубашэўскі, Канстанцін Дзюбайла, Павел Суслаў, Іван Марчук, Васіль Парфянкоў, Васіль Грудавік, Вадзім Шатроў, Міхаіл Шавельскі, Аляксей Вешчавайлаў, Аляксей Аўдзеенка, Эдуард Лобаў і Данііл Ляшук.

Папярэдні матэрыял
Ліцэю БДУ прысвояць імя Фелікса Дзяржынскага
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская сустрэлася з гуртом Бі-2

Iншыя матэрыялы