ЕС папярэдзіў Лукашэнку аб новых санкцыях за больш актыўнае ўцягванне ў вайну РФ супраць Украіны

Guillaume Périgois / unsplash.com
2 хв.

На русском языке: ЕС предупредил Лукашенко о новых санкциях за более активное вовлечение в войну РФ против Украины

Аб гэтым на сённяшнім брыфінгу заявіў афіцыйны прадстаўнік ЕС па знешнепалітычных пытаннях Петэр Стана. Паводле яго словаў, любыя актыўныя дзеянні па ўключэнні рэжыму Лукашэнкі ў агрэсію Расіі супраць Украіны будуць сустрэты новымі і суровымі санкцыямі.

Акрамя таго, Стана падкрэсліў, што ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны адбываецца супраць волі народа Беларусі.

«Дазвольце мне нагадаць, што ўсё гэта робіцца менавіта беларускім рэжымам супраць волі большасці жыхароў Беларусі, гэта будзе сустрэта новымі і суровымі абмежавальнымі мерамі з боку Еўрапейскага саюза», – дадаў Стана.

Папярэдні матэрыял
Рэжым Лукашэнкі пачынае забяспечваць РФ не толькі боепрыпасамі і танкамі, але і вайсковай формай
Наступны матэрыял
«Краіну, якую я вельмі палюбіў, чакае цудоўная будучыня»: пакідае пасаду кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Мінску Дзірк Шубель

Iншыя матэрыялы