Як пералічыць частку сваіх падаткаў беларускім НДА ў Літве? Падрабязная інструкцыя

Наша Ніва
10 хв.

На русском языке: Как перечислить часть своих налогов беларусским НГО в Литве? Подробная инструкция

У сакавіку 2023 г. платформа «Новая Беларусь» запусціла пілотны праект лічбавага самакіравання, дзякуючы якому кожны беларус, які плаціць падаткі ў Польшчы і Літве, можа самастойна запоўніць падатковую дэкларацыю і накіраваць 1,5% (у Польшчы) ці 1,2% (у Літве) ад сваіх падаткаў у партнёрскія арганізацыі «Новай Беларусі». А далей, і гэта галоўнае, вы будзеце самастойна вырашаць куды накіраваць сабраныя падаткі.

Грамадская арганізацыя «Годна» падрыхтавала дасканалую інструкцыю, я
к ахвяраваць частку сваіх падаткаў на дзейнасць НДА, зарэгістраванай у Літве. Гэта ўсяго 10 крокаў, кожны з якія падрабязна распісаны, і мы ўпэўненыя, што дзякуючы гэтай інструкцыі вам будзе вельмі лёгка ўзяць удзел у супольнай справе беларусаў. Прыводзім дадзеныя «Годна» без зменаў. 

І яшчэ, перад пачаткам важны дысклеймер:
Гэта не дадатковы адсотак да вашых падаткаў,
а частка ад падатку, які вы плаціце.

Крок 1. Ідзем на vmi.lt і ўваходзім у сістэму

Заходзім на сайт vmi.lt/evmi/, націскаем Mano VMI і ўваходзім у сістэму праз мабільны подпіс альбо ваш банк.

Як пералічыць частку сваіх падаткаў беларускім НДА ў Літве? Падрабязная інструкцыя

Пасля гэтага трэба ўвайсці ў сістэму з дапамогай вашага мабільнага подпісу

Крок 2. Ідзем у EDS

Націскаем уверсе на пункт VMI sistemos, выпадае вакенца сіняга колеру, дзе абіраем EDS (сістэма электронных дэкларацый). Яна мусіць адкрыецца ў новым акне ў вашым браўзере.

Як пералічыць частку сваіх падаткаў беларускім НДА ў Літве? Падрабязная інструкцыя

Крок 3. Deklaravimas і Pildyti formа

На сайце EDS уверсе націскаем на пункт Deklaravimas. Далей глядзім на меню злева і знаходзім пункт Pildyti formа.

Як пералічыць частку сваіх падаткаў беларускім НДА ў Літве? Падрабязная інструкцыя

Крок 4. Prašymas skirti paramą

Калі мы адкрылі Pildyti formą, шукаем пункт Prašymas skirti paramą і націскаем туды.

Як пералічыць частку сваіх падаткаў беларускім НДА ў Літве? Падрабязная інструкцыя

Крок 5. Шукаем форму FR0512 v.5

Далей у нас мусіць з’явіцца таблічка з формай, якая мае код FR0512 v.5. Менавіта яна нам і патрэбная, каб пачаць яе запаўненне націскаем на глобус.

Як пералічыць частку сваіх падаткаў беларускім НДА ў Літве? Падрабязная інструкцыя

Націскаем на глобус

Пачынаецца загрузка формы і пакуль крыху распавядзем, як гэта працуе і навошта патрэбна. Па-першае, у Літве можна частку са сваіх падаткаў пералічваць грамадскім аб’яднанням, партыям і прафсаюзам. 

  • Грамадскім аб’яднанням — 1,2%
  • Партыям — 0,6%
  • Прафсаюзам — 0,6%

Гэтая дэкларацыя запаўняецца вельмі проста, але ўвага крайні тэрмін — 2 траўня. Ахвяраванні на рахунак арганізацыі будуць залічаны толькі пасля апрацоўкі падатковай дадзеных, то-бок у чэрвені-ліпені.

Калі вы не запаўняеце гэтую дэкларацыю, то грошы сыходзяць дзяржаве. Таму запаўненне не абавязковае, але гэта даволі просты і прыемны спосаб, каб беларусам падтрымаць беларусаў. Ну, працягваем. 

Крок 6. Пачынаем запаўняць

Ітак, форма загрузілася. Пачынаем запаўненне дэкларацыі і націскаем Pradėti (вялікая зялёная кнопка).

Як пералічыць частку сваіх падаткаў беларускім НДА ў Літве? Падрабязная інструкцыя

Крок 7. Уводзім нумар арганізацыі, якую будзем падтрымліваць

Уводзім рэгістрацыйны нумар арганізацыі. Калі нумар будзе ўведзены, высвеціцца назва арганізацыі, на яе трэба будзе націснуць і пасля націскаем Tęsti (далей).

Як пералічыць частку сваіх падаткаў беларускім НДА ў Літве? Падрабязная інструкцыя

Крок 8. Пазначаем, што аддаем 1,2%

Далей прапісваем, які адсотак са свайго падатку мы аддаем гэтай арганізацыі. Калі гэта НДА — 1,2%. Апошні радок запаўняць неабавязкова. Але калі хочаце, то тут можна пазначыць на што менавіта вы хочаце, каб пайшоў ваш унёсак. Пасля націскаем Išsaugoti (захаваць).

Як пералічыць частку сваіх падаткаў беларускім НДА ў Літве? Падрабязная інструкцыя

Крок 9. Амаль фініш

Спраўджваем, ці ўсё правільна запоўнена і падаем дэкларацыю. Там, дзе на выяве чорны квадрат, у вас будзе напісаная назва арганізацыі і яе рэгістрацыйны код. Націскаем Taip, teisingi (Так, усё правільна).

Як пералічыць частку сваіх падаткаў беларускім НДА ў Літве? Падрабязная інструкцыя

Крок 10. Фініш

І нарэшце, апошні крок, захоўваем свой запыт, націскаем Formuoti prašymą.

Як пералічыць частку сваіх падаткаў беларускім НДА ў Літве? Падрабязная інструкцыя

  1. Віншуем! Калі вы дайшлі да гэтага моманту, то вы паспяхова падалі дэкларацыю ў Літве і падтрымалі беларускія незалежныя арганізацыі, ці кагосьці іншага.

Што вы можаце зрабіць далей? У выпадку, калі вы падтрымалі партнёрскія ўстановы «Новай Беларусі», то вы можаце аўтарызавацца на іх сайце і даслаць ім скрын (схавайце асабістыя дадзеныя на скрыншоце) запоўненай дэкларацыі.

Пасля чаго, вы атрымліваеце ліст з запрашэннем у закрытую суполку для фундатараў і фундатарак, дзе будзеце разам вырашаць, на што накіраваць агульныя грошы. Восенню вы прымаеце канчатковае супольнае рашэнне, куды пойдуць агульныя сродкі і назіраеце, як вырашаецца абраная вамі праблема.

Папярэдні матэрыял
5 серыялаў у якаснай беларускамоўнай агучцы, якія можна паглядзець прама зараз
Наступны матэрыял
Рухнула сцяна корпуса манастыра бернардынцаў 18 стагоддзя ў Сялішчы

Iншыя матэрыялы