In English:
The EU extends part of the sanctions imposed against Russia on the regime in Belarus
На русском языке:
ЕС расширил часть санкций против РФ и на режим в Беларуси
Еўрасаюз распаўсюдзіў частку расейскіх санкцыяў на беларускую эканоміку ў сувязі з саўдзелам рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны, паведамілі ў Савеце ЕС.
У прыватнасці, забараняецца:
- экспарт тавараў і тэхналогій марскога суднаходства, прадметаў раскошы і тэхналогій для выкарыстання ў нафтаперапрацоўцы і звадкаванні прыроднага газу.
- экспартаваць золата, алмазы, гелій, вугаль і мінеральныя прадукты, у тым ліку сырую нафту.
- прадастаўляць паслугі: ЕС забараняе прадастаўляць бухгалтарскія, аўдытарскія, падатковыя, кансалтынгавыя, архітэктурныя, інжынерныя, а таксама паслугі ІТ-кансалтынгу, юр.кансультацыі, паслугі па рэкламе і г.д. фізічным і юрыдычным асобам, звязаным з рэжымам Лукашэнкі.
Таксама ЕС пашырае забарону на перавозку грузаў аўтатранспартам з прычэпамі і паўпрычэпамі на беларускіх нумарах па тэрыторыі ЕС. Цяпер беларускія паўпрычэпы і прычэпы будзе забаронена перавозіць па ЕС нават на грузавіках, зарэгістраваных у іншых краінах.
Акрамя таго, экспарцёры ЕС зараз будуць абавязаны прапісваць у кантрактах забарону на рээкспарт у Беларусь або рээкспарт для выкарыстання ў Беларусі адчувальных тавараў і тэхналогій, тавараў для баявых дзеянняў, агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.
- Забарона на транзіт праз РБ тавараў авія-, касмічнай і абароннай прамысловасці і зброі.
ЕС забароніць транзіт праз тэрыторыю Беларусі тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння, тавараў, якія могуць садзейнічаць ваеннаму і тэхналагічнаму ўдасканаленню Беларусі або развіццю яе сектара абароны і бяспекі. А таксама тавары, якія маглі б садзейнічаць умацаванню прамысловага патэнцыялу Беларусі, тавары і тэхналогіі для выкарыстання ў авіяцыйнай або касмічнай прамысловасці, у т.л. зброю, якая экспартуецца з ЕС.