На русском языке:
ЕС расширил санкции против режима в Беларуси
Еўрасаюз пашырыў санкцыі на Беларусь за абход абмежаванняў, уведзеных супраць Расіі, паведаміла Еўракамісія. У прыватнасці, ЕС увёў забарону на экспарт у Беларусь тавараў і тэхналогій, якія садзейнічаюць ваеннаму ўдасканаленню краіны.
Такім чынам, новыя меры ўключаюць:
- Забарону на экспарт у Беларусь шэрага высокачуллівых тавараў і тэхналогій, якія садзейнічаюць ваенна-тэхнічнаму развіццю краіны.
- Дадатковую забарону на экспарт агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, а таксама тавараў і тэхналогій, прызначаных для выкарыстання ў авіяцыйнай і касмічнай прамысловасці.
Акрамя таго, сённяшнія змены таксама ўраўноўваюць санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі з санкцыйным рэжымам супраць Расіі. Таксама сказана, што сённяшнія абмежавальныя меры ўводзяцца ў паскораным парадку з прычыны тэрміновасці, звязанай з барацьбой супраць абыходу санкцый у адносінах да пэўных высокачуллівых тавараў і тэхналогій.
Пад санкцыі ЕС трапілі 38 фізічных асоб і 3 юрыдычныя асобы, звязаныя з рэжымам Лукашэнкі.
У апублікаваным дакуменце пазначаныя 38 фізічных і 3 юрыдычныя асобы, якія так ці інакш абслугоўваюць рэжым Лукашэнкі.
Сярод юрыдычных асоб пад санкцыі патрапілі:
- Белнафтахім
- ААТ «БМЗ – кіруючая кампанія холдынгу «БМК»
- Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова
Фізасобы, якія трапілі пад санкцыі ЕС:
- Аляксандр Карніенка, начальнік ПК-17 г. Шклоў.
- Андрэй Пальчык, экс-начальнік ПК-1 г. Наваполацк
- Аляксандр Кароль, старшы пракурор аддзела Генпракуратуры
- Міхаіл Мурашкін, першы намеснік начальніка Барысаўскага РУУС, начальнік МГБ
- Мікалай Максімавіч, намеснік начальніка МГБ
- Пётр Арлоў, суддзя Мінгарсуда
- Руслан Машадзіеў, кіраўнік ВК-1
- Сяргей Карчэўскі, кіраўнік рэжымнага аддзела ВК-17
- Сяргей Маслюкоў, кіраўнік выхаваўчай калоніі №2
- Святлана Бандарэнка, суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска
- Святлана Паходава, кіраўніца ВК-4 г. Гомель
- Таццяна Пірожнікава, суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска
- Таццяна Гракун, пракурор.
- Валянціна Зянкевіч, суддзя
- Яўген Бубіч, начальнік ВК-2
- Юрый Васілевіч, кіраўнік ВК-14
- Раман Бізюк, пракурор
- Сяргей Хрыпач, суддзя
- Вадзім Гігін, прапагандыст
- Ксенія Лебедзева, прапагандыстка
- Галіна Кніжонак, суддзя
- Зінаіда Балаболава, суддзя
- Ганна Лявусік, суддзя
- Генадзь Кудласевіч, суддзя
- Іна Паўлоўская, суддзя
- Аляксандр Тараканаў, суддзя
- Дзмітрый Бубенчык, суддзя
- Алег Харашко, суддзя
- Анастасія Бенедзісюк, прапагандыстка
- Яўген Пуставой, прапагандыст
- Алена Гармаш, суддзя
- Андрэй Тарасевіч, суддзя
- Ганна Асіпенка, суддзя
- Ірына Падкавырава, пракурор
- Людміла Вашчанка, суддзя
- Уладзімір Давыдаў, суддзя
- Вячаслаў Елісеенка, суддзя
- Антон Каляга, следчы