На русском языке:
ЕС вводит запрет на предоставление Беларуси банкнот евро
1ЕС зацвердзіў забарону аб падастаўленні Беларусі еўра.
Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце Еўракамісіі.
Ілюстратыўнае фота
Іншыя санкцыі, якія ўводзіць ЕС супраць рэжыму ў Беларусі:
▪️ Абмежаваць SWIFT Белаграпрамбанку, Банку Дабрабыт і Банку развіцця, а таксама іх беларускім даччыным кампаніям.
▪️ Забараніць аперацыі з Нацбанкам РБ, звязаныя з кіраваннем рэзервамі ці актывамі, а таксама прадастаўленне дзяржфінансавання для гандлю і інвестыцый у Беларусі.
▪️ Забараніць лістынг і прадастаўленне паслуг у дачыненні да акцый беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў на гандлёвых пляцоўках ЕС з 12 красавіка 2022 года.
▪️ Значна абмежаваць прыток фінансавых сродкаў з Беларусі ў ЕС, забараніўшы прыём дэпазітаў на суму больш за 100 000 еўра ад грамадзян або рэзідэнтаў Беларусі, адкрыццё рахункаў беларускіх кліентаў у цэнтральных дэпазітарыях каштоўных папер ЕС, а таксама продаж каштоўных папер, дэнамінаваных у еўра беларускім кліентам.