Ценявыя дыпламаты: 11 беларускіх ганаровых консулаў, якія ўзбагаціліся выкарыстоўваючы свой статус

ФК Динамо-Брест
3 хв.

На русском языке: «Теневые дипломаты»: 11 беларусских почётных консулов, которые обогащались используя свой статус

Международный консорциум журналистов-расследователей ICIJ совместно с 58 медиа-партнёрами, среди которых и Беларускі расследавальніцкі цэнтр, составил список «Теневых дипломатов» (Shadow Diplomats) из более чем 550-и действующих и бывших почётных консулов, которые использовали свой статус для личного обогащения, уклонения от правоохранительных органов и продвижения политических планов.

Міжнародны кансорцыум журналістаў-расследавальнікаў ICIJ сумесна з 58 медыя-партнёрамі, сярод якіх і @Belarus_Files, склаў спіс «Ценявых дыпламатаў» (Shadow Diplomats) з больш чым 550 дзеючых і былых ганаровых консулаў, якія выкарыстоўвалі свой статус для асабістага ўзбагачэння. ухілу ад праваахоўных органаў і прасоўвання палітычных планаў.

Па колькасці такіх «ценявых дыпламатаў» Беларусь увайшла ТОП-20, заняўшы 16-е месца ў свеце. Сярод іх «кашалькі» Лукашэнкі і бізнесмены, якія зарабілі свой стан на сувязях з рэжымам.

▪️ Хто гэтыя людзі?

Сяргей Цяцерын – кашалёк Лукашэнкі і ганаровы консул Грузіі ў Беларусі;
Аляксандр Зайцаў – былы памочнік Віктара Лукашэнкі і ганаровы консул Замбіі ў Беларусі;
Павел Тапузідзіс – уладальнік «Тытунь-Інвест» і ганаровы консул Грэцыі і Румыніі;
Аляксандр Шакуцін – кіраўнік «Амкадора» і ганаровы консул Бангладэш;
Аляксандр Зінгман – «зброевы барон» і ганаровы консул Зімбабвэ;
Аляксандр Машэнскі – гендырэктар «Санта Імпэкс Брэст» і ганаровы консул Ісландыі;
Валянцін Байко – намеснік дырэктара «Контэ Спа» і ганаровы консул Украіны;
Віктар Шаўцоў – старшыня наглядальнай рады банка «Рашэнне» і ганаровы консул Філіпін;

Што цікава, у спіс Шаўцоў патрапіў за кантакт з зусім іншым урадам. Справа ў тым, што ў 2004 годзе Мінфін ЗША падазраваў банк «Рашэнне» (тагачасны «Інфабанк»), у дачыненні да адмывання грошай для рэжыму Садама Хусэйна, а Шаўцоў у той час быў старшынёй праўлення «Інфабанка».

Андрэй Балабін – старшыня рады заснавальнікаў ЗАТ «ПАТЫЯ» і ганаровы консул Чылі.
Упендра Махата – бізнесмен і экс-ганаровы консул Непала ў Беларусі.
Аляксей Сычоў – сузаснавальнік фармацэўтычных кампаній «Натывіта» і «ВітВар», а таксама экс-ганаровы консул Славакіі.

Падрабязней чытайце ў расследаванні БРЦ.

Папярэдні матэрыял
Літва ініцыюе праверку па факце расследавання, што Юрый Чыж з літоўскім партнёрам зарабілі больш за $5 мільярдаў на Беларусі, прадаючы нафтапрадукты пад выглядам растваральнікаў
Наступны матэрыял
Суд над экс-следчым Яўгенам Юшкевічам зрабілі закрытым

Iншыя матэрыялы