ЕС увёў новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі

4 хв.

На русском языке: ЕС ввел новые санкции против режима в Беларуси

Пад новыя санкцыі ЕС патрапілі 26 чалавек і 2 кампаніі, звязаныя з рэжымам у РБ. Сярод іншага санкцыі ўведзены супраць ТАА «Рузэкспедыцыя» і ТАА «Улатэ Лагістык».

Большасць з фізічных асоб, якія трапілі пад санкцыі ЕС, — гэта суддзі лукашэнкаўскіх судоў. Пад санкцыямі аказаліся:

  • Віталь Сініла (суддзя і старшыня суда Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці);
  • Ірына Прадун (суддзя і старшыня суда Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці);
  • Вадзім Мазоль (суддзя Пружанскага раённага суда Брэсцкай вобласці);
  • Ніна Шастак (суддзя Брэсцкага абласнога суда);
  • Вера Філонік (суддзя Брэсцкага абласнога суда);
  • Ірына Майко (суддзя Мінскага абласнога суда);
  • Васіль Бягун (суддзя, які працаваў у Гомельскім абласным судзе з 2003 года);
  • Яўген Брэган (суддзя Брэсцкага абласнога суда);
  • Аляксандр Мохараў (суддзя, які працуе ў Савецкім раённым судзе г. Гомеля з 2021 года);
  • Алеся Осіпава (суддзя, які працуе ў Цэнтральным раённым судзе г. Гомеля з 2019 года);
  • Віктар Новік (суддзя, які працуе ў Жабінкаўскім раённым судзе з 2017 года);
  • Вадзім Мурашка (начальнік папраўчай установы «Выпраўленчая калонія № 13», турмы строгага рэжыму, дзе ўтрымліваюцца палітычныя зняволеныя, у тым ліку Мікалай Статкевіч, Віталь Мельнік і Сяргей Верашчагін);
  • Сяргей Бярэйшык (намеснік начальніка следчага ізалятара № 1 «Валадарка»);
  • Мікалай Мушкароў (намеснік начальніка службы працы ў следчым ізалятары № 1 «Валадарка»);
  • Сяргей Петраковіч (начальнік папраўчай калоніі № 9);
  • Віктар Лутцаў (начальнік медыцынскай часткі папраўчай установы № 1 у Гродне);
  • Ігар Субоцін (даўні блізкі дзелавы партнёр Аляксандра Шакуціна);
  • Аляксей Швакаў (старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў);
  • Алег Арлоў (прадпрымальнік, з 7 жніўня 2023 года з’яўляецца ўладальнікам ТАА «Рузэкспедыцыя»);
  • Андрэй Рыбакоў (гендырэктар ААТ Беларуськалій);
  • Алег Барабанаў (з’яўляецца дырэктарам і саўладальнікам ТАА «Улатэ Лагістык», транспартна-складской кампаніі, якая мае статус упаўнаважанага эканамічнага аператара);
  • Алег Герасім (з’яўляецца саўладальнікам ТАА «Улатэ Лагістык»);
  • Алег Пятроў (з’яўляецца саўладальнікам ТАА «Улатэ Лагістык»);
  • Андрэй Свірыдаў (фінансавы дырэктар Dimicandum Invest Holding LTD);
  • Дзмітрый Замулевіч (з’яўляецца саўладальнікам ТАА «Улатэ Лагістык»);
  • Уладзімір Аркадзьеў (з’яўляецца саўладальнікам ТАА «Улатэ Лагістык»);
Папярэдні матэрыял
Авіяактыўнасць ПКС РФ у Беларусі знізілася ў лістападзе

Iншыя матэрыялы