Нямецкая «Вікіпедыя» больш не называе Беларусь «Белай Расіяй»

Twitter Франака Вячоркі
1 хв.

На русском языке: Немецкая «Википедия» больше не называет Беларусь «Белой Россией»

Нямецкая і шведская «Вікіпедыя» змянілі назву Рэспублікі Беларусь з «Weiẞrussland» (Белая Расія) на «Belarus», паведаміў у сваім Twitter Франк Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай. Ён адзначыў, што французская «Вікіпедыя» па-ранейшаму выкарыстоўвае слова «Белая Расія» («Vitryssland»), але выказаў надзею, што гэта пытанне часу.

Многія беларусы не могуць змірыцца з тым, што іх краіну за мяжой называюць некарэктным словам. Тэрмін «Белая Расія» выкарыстоўваюць не толькі немцы, але і, напрыклад, латышы (Baltkrievija). Але найбольш распаўсюджаны баталіі вакол слова «Беларусія» — назвы рэспублікі, якая ўваходзіць у склад СССР. Большасць расейцаў да гэтага часу карыстаюцца гэтым словам, многія — ненаўмысна, бо так пішуць і кажуць у расійскіх СМІ.

Папярэдні матэрыял
У Іран вярнулі траіх мігрантаў, аднаго з іх могуць пераследаваць у Іране за ўцёкі
Наступны матэрыял
Мінінфарм заблакаваў гомельскае выданне «Флагшток»

Iншыя матэрыялы