У сённяшнім апавяшчэнні літоўскай мытні аб увядзенні забароны на ўезд у краіну аўто на беларускіх нумарах з 18 ліпеня, ёсць яшчэ адна важная інфармацыя.
У паведамленні літоўскай мытні сказана: «Інфармуем, што легкавыя аўтамабілі з беларускімі нумарамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Еўрасаюза, у тым ліку ў Літве, павінны пакінуць яго да 18 студзеня 2025 года».
З гэтых слоў афіцыйнага ведамства Літвы выходзіць, што не толькі Літва, а ўвесь Еўрасаюз забараняе знаходжанне аўто з беларускімі нумарамі на сваёй тэрыторыі з 18 студзеня 2025 г. Раней ні пра што падобнае не пісалі ні ў афіцыйных заявах ЕС з Бруселя, ні мытня Польшчы, ні мытня Латвіі.