Таццяна Зарэцкая стала прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па фінансах і эканоміцы

Фота з асабістага архіва Таццяны Зарэцкай
3 хв.

На русском языке: Татьяна Зарецкая стала представительницей Объединенного Переходного Кабинета по финансам и экономике

Таццяна Зарэцкая стала прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па фінансах і эканоміцы

Таццяна Зарэцкая / Аб'яднаны Пераходны Кабінет

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Таццяна Зарэцкая – заснавальніца і СЕА кампаніі Laava Tech, якая займаецца аўтаматызацыяй і скарачэннем энергаспажывання. Мільянерка, рэзідэнтка спісу Forbes «30 да 30». Таксама яна ўвайшла ў штогадовы спіс выбітных наватараў да 35 са ўсяго свету ад МІТ – прэстыжнага Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Яе стартап Laava Tech мае кліентаў у Еўропе, Кітаі, ЗША. На мінулым тыдні беларусы маглі пазнаёміцца з ёй праз інтэрв’ю ў «Жыццё-маліна».

Чым канкрэтна Таццяна Зарэцкая будзе займацца ў Кабінеце?

• Прыцягваючы напрацоўкі і экспертызу эканамічных групаў, распрацоўваць стратэгію і планаванне на пераходны перыяд. Гэта значыць прыцягненне ў Беларусь капіталу з ЕС і ЗША, перадача ведаў, чалавечага капіталу, свежых законапраектаў у фінансавай і эканамічнай галінах новаму ўраду.

• Прадстаўляць Кабінет і дэмакратычную Беларусь на міжнароднай фінансавай арэне, каб наладжваць адносіны з ключавымі прадстаўнікамі.

• Весці перамовы па праграмах развіцця з двухбаковымі і шматбаковымі партнёрамі, кантраляваць і забяспечваць іх рэалізацыю.

• Каардынаваць распрацоўку фінансавага, валютнага, бухгалтарскага і бюджэтнага заканадаўства.

• Складаць і забяспечваць бюджэт Кабінета.

Папярэдні матэрыял
Для ІП хочуць поўнасцю адмяніць спрошчаную сістэму падаткаабкладання і падняць падаткі да 20%
Наступны матэрыял
Затрыманыя 14 супрацоўнікаў «Белгазпрамбанка», аднаму чалавеку пры затрыманні зламалі плячо ці руку

Iншыя матэрыялы