На русском языке:
Еврокомиссия выделит €25 миллионов на поддержку беларусского гражданского общества
На сайце Еўракамісіі сказана, што ЕК прыняла новую праграму дапамогі беларускім актывістам і студэнтам у памеры 25 мільёнаў еўра.
Дапамога выдзяляецца на падтрымку:
- Беларускіх актывістаў грамадзянскай супольнасці за прасоўванне дэмакратычных зменаў і правоў чалавека ў Беларусі;
- Беларускіх студэнтаў і спецыялістаў у доступе да сучаснай якаснай адукацыі.
«Гэтая праграма даводзіць агульную падтрымку народа Беларусі да больш за 30 мільёнаў еўра ў 2022 годзе. Пасля фальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года ЕЗ падтрымаў народ Беларусі больш чым на 100 мільёнаў еўра, пакрываючы прамую дапамогу ахвярам рэпрэсій, грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ, моладзі, малому бізнесу», – сказана на сайце ЕК.
Гэтае рашэнне падтрымаў сябра Еўрапарламента, галандскі палітык ад Лейбарысцкай партыі Тэйс Рэтэн (Thijs Reuten), але адзначыў, што трэба рабіць больш:
«Трэба больш, але гэта добры першы адказ на рэзалюцыю Еўрапарламента ад 23 лістапада, які дапаможа дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці Беларусі і студэнтам EU4Belarus [праграма дапамогі ЕЗ для падтрымкі сацыяльнай устойлівасці і развіцця чалавечага капіталу ў Беларусі, – заўв. motolko.help]».