Аналаг Revolut для беларусаў, пляцоўка для продажу работ беларускіх мастакоў і платформа для вывучэння беларускай мовы – у аплікацыі «Новая Беларусь»

Новая Беларусь
7 хв.

На русском языке: Аналог Revolut для беларусов, площадка для продажи работ беларусских художников и платформа для изучения беларускай мовы — в приложении «Новая Беларусь»

Літаральна на мінулым тыдні адбыўся запуск бэта-версіі мабільнага дадатку «Новая Беларусь», за першыя дні яго cпампавала больш за 10 000 чалавек, а сёння адзін са стваральнікаў «Новай Беларусі» Павел Лібер распавёў у Twitter, што плануецца запусціць на платформе ў бліжэйшыя паўгода.

Спампаваць аплікацыю ўжо можна ў Google Play StoreApple App Store, а зараз да самага галоўнага…

Што распрацоўшчыкі «Новой Беларуси» плануюць запусціць і пафіксіць у бліжэйшы час:

  • Ужо да канца тыдня будзе першая вялікая зборка аплікацыі з фіксамі багаў бэта-версіі;
  • Раздзел «Мне цікава», дзе будуць падборкі кантэнту па тэмах, да прыкладу ў «пацешыць дзяцей» будуць сабраны розныя аплікацыі, сайты, музыка і YouTube-каналы для дзяцей, якія часам схаваныя за кучай палітычнай позвы;
  • На карту будзе дададзены пласт культурных мясцін, звязаных з Беларуссю: архітэктура, аб’екты ў музеях і г.д.;
  • У канцы 1 кв. 2023 г. плануецца запуск плацежнай сістэмы на платформе еўрапейскіх банкаўскіх сэрвісаў для беларусаў у краіне (аналаг Revolut, які гатовы працаваць з беларусамі пасля санкцыйнай валідацыі);
  • «Мы таксама збіраем не толькі фізічныя, але і анлайн бізнесы беларусаў, гатовыя даваць працу для беларусаў і даваць скідкі беларусам. Асабліва гэта будзе карысна людзям у краіне і ў цэлым працуе на пабудову крос-краінавага нетворка»;
  • У партнёрстве з ABBA будзе запушчана сістэма верыфікацыі беларускіх бізнесаў для ўзаемадзеяння з бізнесамі ўнутры экасістэмы;

«Такім чынам вы будзеце ўпэўненыя, што гэты бізнэс не спансіраваў рэжым, вайну і г.д»., – піша Лібер.

  • Модуль выставак беларускіх мастакоў, фатографаў і ілюстратараў з магчымасцю заказваць ці купляць іх творы;
  • Будзе створана абʼяднанне адукацыйных прадуктаў для дзяцей і дарослых, а таксама платформа для навучання дзяцей (у краіне і дыяспарах) беларускай мове, літаратуры, гісторыі па праграмах і на ўзроўні адзінкавых вэбінараў для дзяцей і дарослых;
  • Асобны модуль для галасавання побач з платформай (blockchain, open source) у спалучэнні з digital ID на базе SSI праз асобнага партнёра;
  • Адна, а лепш дзве праграмы нацыянальнага ўзроўню, якія, хутчэй за ўсё, будуць звязаныя з культурай і/ці міжнародным лобі.

За анонсамі і выхадамі новых фіч можна сачыць у Twitter-акаўнце @newbelarus_news.

А саму аплікацыю ў бэта-версіі ўжо прама зараз можна спампаваць у Google Play StoreApple App Store,

Папярэдні матэрыял
Еўракамісія выдаткуе €25 мільёнаў на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці
Наступны матэрыял
Распрацоўнік Trello і Jira пачаў блакаваць акаўнты карыстальнікаў з Беларусі

Iншыя матэрыялы