На русском языке:
Европейские компании подозреваются в поставках оружия в Беларусь
Выданне EUobserver апублікавала расследаванне у якім гаворыцца, што чэшская, славацкая і венгерская кампаніі падазраюцца ў незаконных пастаўках зброі ў Беларусь і РФ праз Малдову ў абыход зброевага эмбарга ЕС.
У расследаванні фігуруюць фірмы: Česká zbrojovka (Чэхія), De Fango (Венгрыя), XXeurope (Славакія) і іншыя.
Паведамляецца, што ў мінулым годзе венгерская De Fango і славацкая XXeurope спрабавалі паставіць у Беларусь праз Малдову сотні тысяч патронаў з боепрыпасамі. Што з’яўляецца прамым парушэннем эмбарга ЕС на пастаўкі зброі ў Беларусь, якое дзейнічае з 2011 года.
У меркаванай схеме абыходу санкцый таксама фігуруе малдаўская зброевая фірма Cartuş, расійская кампанія Alliance і беларуская кампанія Outdoor Team.
МЗС Малдовы пацвердзіла EUobserver, што такія выпадкі сапраўды былі, заявіўшы: «[Малдаўскі] ўрад спыніў спробу экспарту грамадзянскіх боепрыпасаў у Беларусь. […] Боепрыпасы былі імпартаваныя з Венгрыі, але першапачаткова вырабляліся ў Фінляндыі і Швейцарыі».
Выданне зрабіла запыт на атрыманне каментарыяў ва ўсе фірмы, якія могуць удзельнічаць у схеме абыходу санкцый — большасць з іх заявіла, што не пастаўляюць зброю ў Беларусь і РФ, астатнія — проста не адказалі.
Журналісты адзначаюць, што інфармацыя аб выкарыстанні еўрапейскай зброі і боепрыпасаў сілавікамі ў Беларусі з’яўлялася і раней, у прыватнасці ў мінулым годзе высветлілася, што мірных дэманстрантаў у Мінску закідвалі светлашумавыя гранатамі менавіта чэшскай вытворчасці.