У Аўстрыі на змену праціўніку санкцый да ўлады прыйшоў іх заўзяты прыхільнік

2 хв.

На русском языке: В Австрии на смену противнику санкций к власти пришел их ярый сторонник

Прэзідэнт Аўстрыі назваў імя новага федэральнага канцлера гэтай краіны. Ім стане былы кіраўнік МЗС Аўстрыі Александэр Шаленберг, які вядомы жорсткай пазіцыяй у пытанні рэжыму Лукашэнкі і добрымі зносінамі са Святланай Ціханоўскай, паведамляе палітычны блогер Харытонаў.

У суботу свае паўнамоцтвы склаў канцлер Себасцьян Курц, чый урад настойваў на адмове ад санкцый супраць мінскага рэжыму. І гэта пасля таго, як у красавіку Святлана Ціханоўская была з візітам у Аўстрыі, дзе прайшлі яе перамовы з Себасцьянам Курцам і з Александэрам Шаленбергам.

Пасля спробы Курца зменшыць санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму, выданне Derstandard апублікавала фатаграфію, на якой Курц дорыць Лукашэнку пару драўляных лыжаў. Вядома, гэта было да жнівеньскіх падзей 2020 года.

У Аўстрыі на змену праціўніку санкцый да ўлады прыйшоў іх заўзяты прыхільнік

Супраць Курца і яшчэ дзевяці асоб распачата расследаванне па справе аб карупцыі. Па версіі следства, з 2016 па 2018 год міністэрства фінансаў Аўстрыі выкарыстала бюджэтныя грошы для фінансавання рэкламы ў падтрымку Курца і яго партыі.

Сам Курц абвяргаў абвінавачванні і заяўляў, што не плануе сыходзіць у адстаўку. Паміж пацвярджэннем інфармацыі аб пачатку расследавання і адстаўкай Курца прайшло ўсяго тры дні.

Па інфармацыі выдання Politico, 90% фінансавых запазычанняў з тэрыторыі ЕС Беларусь да жніўня 2020 атрымлівала з Аўстрыі. Гэта краіна на працягу многіх гадоў была цэнтральным лабістам «нармалізацыі» адносін з Лукашэнкам і нават пасля жнівеньскіх падзей часта выступала супраць санкцый ЕС.

У агульным і цэлым, Аўстрыя мела другое месца па аб’ёме інвестыцый у эканоміку Беларусі (пасля Расіі).

Папярэдні матэрыял
Беларусы патрабуюць апублікаваць статыстыку колькасці асуджаных па 23.34 за 2020 год
Наступны матэрыял
Еўрапейскія кампаніі падазраюцца ў пастаўках зброі ў Беларусь

Iншыя матэрыялы