На русском языке:
Еўрарадыё: Задержана экс-депутатка Алена Анисим
Аб гэтым паведаміла Еuroradio са спасылкай на свае крыніцы. Крыніца адзначае, што асабіста не бачыла момант затрымання. Пра тое, што прыходзілі менавіта па Анісім, яна даведалася ад калег пасля заканчэння «маскі-шоў». Паведамляецца, што экс-дэпутатку затрымалі на працы ў Акадэміі навук. Некалькі гадзінаў таму прапаганда пачала публікаваць скрыншоты са старонкі Алены, называючы жанчыну «нацысткай» і г.д.
На парламенцкіх выбарах 2016 г. абраная дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе. Яна была адной з дзвюх апазіцыйных дэпутатак (калі лічыць апазіцыйнай Канапацкую). Перад выбарамі 2019 г. Алена Анісім вылучалася па ранейшай Стаўбцоўскай акрузе праз збор подпісаў, але ў кастрычніку 2019 г. яе не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты.
Скончыўшы працу ў Палаце прадстаўнікоў, Анісім вярнулася на ранейшую пасаду ва ўстанову НАН Беларусі. У студзені 2020 г. яна заявіла: «Паколькі на сённяшні дзень зразумела, што ўлада нічога не збіраецца прынцыпова мяняць у сваіх падыходах да выбарчай кампаніі, я для сябе вырашыла адназначна, што браць удзел у гэтым не буду».