Фактчэк: Словы Міхаіла Падаляка пра Ціханаўскую і беларусаў не адпавядаюць рэчаіснасці

Міхаіл Падаляк
Эксклюзіў
9 хв.

In English: Fact check: Mykhailo Podolyak’s words about Tsikhanouskaya and Belarusians do not correspond to reality
На русском языке: Фактчек: Слова Михаила Подоляка о Тихановской и беларусах не соответствуют действительности

Выданне «Зеркала» ўзяло інтэрв’ю ў дарадцы кіраўніка Офіса Зяленскага, які кантралюе інфармацыйную палітыку, Міхаіла Падаляка. У гэтым інтэрв’ю, апроч іншага, журналісты задалі і шэраг пытанняў па тэме супрацоўніцтва са Святланай Ціханоўскай.

Фактчэк: Словы Міхаіла Падаляка пра Ціханаўскую і беларусаў не адпавядаюць рэчаіснасці

Няпраўда №1

Адказваючы на пытанне «Чаму Зяленскі не сустракаўся з Ціханаўскай да вайны? Ці ёсць сэнс у гэтай сустрэчы цяпер?», Міхаіл Падаляк сказаў:

«Мы не зусім разумелі пазіцыю Святланы Ціханоўскай па цэлым шэрагу пытанняў, якія тычацца Расіі. Яшчэ падчас выбарчай кампаніі мы чулі даволі дзіўныя заявы, якія, мякка кажучы, нічым не адрозніваліся ад выказванняў афіцыйнага Мінска, а ў некаторых аспектах былі нават больш прарасійскімі».

❌ Гэта не так. Заявы Святланы Ціханоўскай ніколі нельга было назваць прарасійскімі, яны заўсёды былі прабеларускімі, у адрозненне ад слоў і дзеянняў таго ж Лукашэнкі, а вось прыклады:

20.02.2022 (да пачатку вайны). Офіс Святланы Ціханоўскай выступіў з патрабаваннем неадкладнага вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі.

5.10.2021. Ціханоўская сказала, што большасць беларусаў страціла настальгію па СССР, а адносіны з РФ павінны быць такімі ж як і з іншымі краінамі.

01.04.2021. У інтэрв’ю Ціханоўская заявіла, што Крым — украінскі і гатова паўтарыць гэта ў Кіеве.

26.11.2020. Каментуючы дамоўленасці рэжыму з Крамлём сказала, што беларуская незалежнасць і суверэнітэт не могуць быць прадметам гандлю.

Няпраўда №2

— Падаляк: «Мы не чуем выразных адзнак поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну».

❌ І гэтыя словы не адпавядаюць рэчаіснасці. Ціханоўская неаднаразова асуджала ўварванне Расіі і падтрымлівала Украіну.

06:21 24.02.2022. Ціханоўская адной з першых асудзіла РФ за пачатак вайны ва Украіне і выказала ўкраінскаму народу сваю падтрымку.

09.05.2022. Ціханоўская: «Пуцін і Лукашэнка ўцягнулі Беларусь у вайну, у якой Расію чакае паражэнне».

24.05.2022. На выступе ў Сейме Літвы: «Лукашэнка і Пуцін уцягнулі Беларусь вайну, спадзеючыся на бліцкрыг за 3-4 дні, але ім гэта не ўдалося дзякуючы мужнасці ўкраінскага народа».

Няпраўда №3

— Падаляк: «Мы не бачым пэўных дзеянняў супраць удзелу Беларусі ў гэтай вайне. Напрыклад, арганізаваных па ўсім свеце пікетаў ля беларускіх амбасадаў. Гэта не прэтэнзія, гэта выбар. Я не зусім разумею, якія дзеянні яна робіць нават не для Украіны, а для таго, каб пазначыць, што Беларусь не мела права ў такім аб'ёме ўдзельнічаць у гэтай вайне».

27.02.2022. Ціханоўская заклікала беларусаў выйсці на пратэст супраць вайны.

02.03.2022. Ціханоўская аб’яўляе антываенную мабілізацыю.

17.03.2022. Ціханоўская ў ААН заклікала прыцягнуць Лукашэнку да трыбунала ў сувязі з падзеямі ва Украіне.

Няпраўда №4

— Падаляк: «Мала заклікаць, трэба рабіць. Ідзіце да амбасады і кажаце: «Калі ласка, спыніце выкарыстанне тэрыторыі Беларусі для нападу на Украіну». Ёсць шмат шляхоў і тэхналогій. Ведаеце, трэба менш гаварыць, а больш рабіць канкрэтныя дзеянні. У гэтым заўсёды дэфіцыт. Ну, прызвалі, добра. Далей што?»

Пратэсты супраць вайны каля пасольстваў РБ у розных гарадах: Варшава, Берлін, Беласток, Лондан, Тэль-Авіў, Вільня і тысячы акцый на плошчах і вуліцах соцень гарадоў па ўсім свеце. І вось яшчэ:

Беларусы неслі кветкі да пасольства Украіны ў Мінску;

Пратэст супраць вайны ў Мінску;

— Партызаны падпалілі рэлейную шафу, каб запаволіць рух цягнікоў з тэхнікай, і па іх быў адкрыты агонь;

— «Кібер-Партызаны» правялі атаку на камп’ютарную сетку БЧ;

— Пасля затрымання беларускім рэйкавым партызанам, якія не аказвалі супрацівы, мэтанакіравана стралялі ў каленныя суставы;

— Выданне The Washington Post прысвяціла цэлы артыкул беларускім «рэйкавым партызанам».

— Тысячы беларусаў штодня паведамляюць інфармацыю аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі, якую публікуе «Беларускі Гаюн»

— «Цэнтр беларускай салідарнасці» з самага пачатку вайны дапамагае ўкраінскім уцекачам у Варшаве жыллём і рэчамі.

— Многія з нас паехалі ва Украіну добраахвотнікамі.

Можам працягваць, спіс вялізны. Але для вас гэта, мяркуючы па ўсім, «не канкрэтныя дзеянні».

Папярэдні матэрыял
У Мінску затрыманы фатограф Яўген Ерчак
Наступны матэрыял
Пасольства Германіі зноў прымае дакументы на Шэнгенскія візы

Iншыя матэрыялы