FAS: У Асіповічах пабудаваны новы гараж для «Іскандэраў», якія могуць несці ТЯЗ

MAXAR
5 хв.

In English: FAS: A new garage for Iskanders that can carry nuclear warheads was built in Asipovichy
На русском языке: FAS: В Осиповичах построен новый гараж для «Искандеров», которые могут нести ТЯО

Федэрацыя амерыканскіх навукоўцаў (FAS) паведаміла, што на тэрыторыі 465-й ракетнай брыгады ў Асіповічах завершана будаўніцтва ангараў для ракетных пускавых установак «Іскандэр», якія могуць несці ядзерныя боегалоўкі.

FAS: У Асіповічах пабудаваны новы гараж для «Іскандэраў», якія могуць несці ТЯЗ

Гэта пацвярджаецца аналізам новых спадарожнікавых здымкаў. Па дадзеных FAS, будаўніцтва пачалося ў кастрычніку 2022 года і было завершана ў красавіку 2023 года.

На здымку Maxar ад 4 ліпеня 2023 года бачныя 4 пускавыя ўстаноўкі «Іскандэр» (або транспарцёры) і дзве машыны падтрымкі меншага памеру за межамі гаража. Пры гэтым адсек для захоўвання ракет на адной з пускавых установак адчынены.

FAS: У Асіповічах пабудаваны новы гараж для «Іскандэраў», якія могуць несці ТЯЗ

FAS піша, што новы абʼект размешчаны за ўсё ў 7 км ад Асіповіцкага палігона і за 12 км ад склада зброі, дзе можа праходзіць патэнцыйная мадэрнізацыя часавага сховішча ядзерных боегаловак. Акрамя таго, адлегласць ад ангара да намётавага лагера ПВК «Вагнер» у в. Цэль складае 16.5 км.

Нагадаем, што «Іскандэры» паступілі на ўзбраенне 465-й ракетнай брыгады УС РБ яшчэ ў лютым 2023 года, а раней на ўзбраенні гэтай брыгады знаходзілася толькі некалькі дывізіёнаў ТРК «Кропка-У». І ў сувязі з гэтым абсалютна лагічным выглядае будаўніцтва новага ангара для абслугоўвання новага, для брыгады, тыпу тэхнікі. Нам таксама вядома, што як толькі першыя АТРК «Іскандэр» прыбылі ў размяшчэнне брыгады, то іх першапачаткова размясцілі ў часовых боксах – прасцей кажучы, проста пад падстрэшак і зноў жа будаўніцтва для іх ангара было проста неабходнасцю.

Таксама адзначым, што яшчэ ў красавіку мы пісалі, што разлікі АТРК «Іскандэр-М» менавіта гэтай, 465-й ракетнай брыгады, праходзілі практычную падрыхтоўку ў РФ. Тады паведамлялася, што асабовы склад вывучаў пытанні зместу і прымянення тактычных ядзерных боепрыпасаў.

Папярэдні матэрыял
Адзін з БТР «Чакан» быў з украінскімі нумарамі
Наступны матэрыял
«Беларускі Гаюн»: сувязь паміж лагерам ПВК «Вагнер» і «Іскандэрамі» ў Асіповічах выглядае надуманай

Iншыя матэрыялы