Ваенныя злачынцы чытаюць лекцыі ў ВНУ Беларусі: студэнтам у Мінску прапанавалі «раўняцца» на ўдзельнікаў вайны супраць Украіны

прапагандысцкія памыйніцы
3 хв.

На русском языке: Студентам в Минске предложили «равняться» на участников войны против Украины

На мінулым тыдні перад студэнтамі РДСУ ў Мінску выступалі ўдзельнікі вайны супраць Украіны, якія ваявалі на баку РФ. Характэрна, што ўніверсітэт азагаловіў паведамленне пра гэтае мерапрыемства словамі «Людзі, на якіх варта раўняцца».

«Сёння ў сценах нашага філіяла адбылася важная сустрэча студэнтаў і людзей, на якіх трэба раўняцца і браць прыклад», – паведамілі ў РДСУ.

Браць прыклад студэнтам прапанавалі і з «педагога», спецыяліста па інфармацыйных войнах Аляксандра Пылкова. Выступаючы перад студэнтамі, ён быў апрануты ў байку колеру мілітары з нашыўкамі: сцяг РФ, «Мы рускія, з намі Бог» і «Курган».

Паведамляецца, што ён расказваў студэнтам аб маніпуляванні меркаваннем і грамадствам з дапамогай СМІ і сацсетак і «падзяліўся сваімі ўспамінамі пра час знаходжання ў зоне СВА».

Папярэдні матэрыял
Сённяшніх перабояў з водазабеспячэннем у Віцебску можна было пазбегнуць, але там ужо 3 гады павальна скарачаюць персанал.
Наступны матэрыял
У школах і каледжах пачалі праводзіць мерапрыемствы да 105-годдзя БССР/ССРБ

Iншыя матэрыялы