In English:
Propaganda spreads fakes about the detention of a Russian Armed Forces truck driver
На русском языке:
Фейк от пропаганды: госСМИ утверждают, что задержание водителя Урала ВС РФ произошло, но это не так
Сёння ноччу тэлеграм-канал @RealnaiaBelarus апублікаваў відэа, дзе бачна, як супрацоўнікі ДПС і дэпартамента аховы МУС РБ выцягваюць чалавека з Урала УС РФ з апазнавальным знакам «V».
Ніякіх падрабязнасцяў, дзе і калі было знята гэтае відэа — тады не публікавалася.
А ўжо раніцай прапаганда пачала разганяць укід, што нібыта відэа было знята ў Мінскім раёне, а менавіта каля Мачулішчаў. Яшчэ напісалі, што «супрацоўнікі міліцыі выконвалі сваю працу і ўвогуле кіраванне траспартам у РБ у п’яным выглядзе забаронена». Яно забаронена, вось толькі ДАІ абсалютна пляваць, як і ў якім стане ездзяць салдаты УС РФ і пацверджанняў гэтаму ў нас дастаткова: тут, тут і тут.
Па-другое, у сацсетках мы знайшлі поўнае відэа здарэння, дзе бачна, што затрыманне адбылося не ў Мачулішчах, а ў Рэчыцы (Гомельская вобласць, Беларусь).
Калі ўважліва прагледзець відэа, то можна заўважыць, што міліцэйская Ніва, якая прыехала на затрыманне, мае грамадзянскі дзяржнумар 0305 IH-3 — Гомельская вобласць.
Акрамя таго, на дзвярах можна заўважыць дрэнна чытаны надпіс «РЭЧЫЦА», але згодныя, гучыць яшчэ не вельмі пераканаўча, а зараз звернем увагу на нумар борта Е 417. У снежні 2019 года менавіта гэтая машына прыязджала на затрыманне чалавека на Каталіцкія Каляды — 25 снежня.
Таксама адзначым, шмат хто пісаў, што на відэа прысутнічае ваенная паліцыя РФ, але гэта ўсё ж не так і на відэа выразна відаць, што затрыманне праводзіў дэпартамент аховы МУС РБ.