Фізасобам часова забаранілі купляць валюту на беларускай валютна-фондавай біржы

Canva
3 хв.

На русском языке: Физлицам временно запретили покупать валюту на беларусской валютно-фондовой бирже

Onliner паведамляе, што допуск фізічных асоб да ўдзелу ў валютных таргах часова прыпынены рашэннем Праўлення Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ).

Прыбліза паўгода таму фізічным асобам далі магчымасць купляць валюту на біржы нароўні з прадпрыемствамі і банкамі.

Раней вялікай папулярнасцю таргі на валютна-фондавай біржы ў фізічных асоб не карысталіся, таму што курс валюты быў практычна ідэнтычны таму, што прапанавалі ў абменніках. Нядаўна сітуацыя змянілася. Апошнія месяцы курс на валютна-фондавай біржы часта быў прыемней, чым у саміх банках і абменніках.

З сённяшняга дня фізічныя асобы больш не могуць удзельнічаць у таргах.

Фізасобам часова забаранілі купляць валюту на беларускай валютна-фондавай біржы

Ілюстратыўнае фота
Папярэдні матэрыял
Крыпта, зніжэнне падаткаў, мараторый на праверкі: рэзідэнтам ПВТ хочуць забяспечыць казачныя паслабленні
Наступны матэрыял
Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко асудзілі на 2,5 гады калоніі

Iншыя матэрыялы